Удзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, грамадскіх арганізацыі, сустрэцца з вядомымі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, майстар-класах, культурных мерапрыемствах.

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езëраньскага, запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі (Бранская, Калінінградская, Наўгародская, Ленінградская вобласці і горад Санкт-Пецярбург) прыняць удзел у Праграме Study Tours to Poland (STP).

ХТО МОЖА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP

У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:

  • 1. Узрост 18 — 21 год (народжаныя 1 студзеня 1991 — 30 чэрвеня 1994 года)
  • 2. З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі
  • 3. Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Бранскай, Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе)
  • 4. Маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 1 сакавіка 2013 года)
  • 5. Не прымалі раней удзелу у Праграме Study Tours to Poland і Study Tours in Gdynia

ЯК МОЖНА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ

Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове

ТЭРМІНЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Заявы ад кандыдатаў прымаюцца да 30 чэрвеня 2012

Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымлівае індывідуальна да 31 ліпеня 2012

Візіты адбываюцца ў кастрычніку і лістападзе 2012 (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна).

Працягласць візіту – 12 дзён

ВЫДАТКІ НА ЎДЗЕЛ У ПРАГРАМЕ

Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіту. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візіту. Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства. Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрымання візы ў Польшчу.

Выдаткі на праезд

Удзельнікі праграмы Study Tours to Poland для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў на дарогу, звязаных з паездкай у Польшчу. Удзельнікі з Беларусі атрымліваюць агульную даплату на выдаткі на праезд у памеры да 100 злотых.Выдаткі на зваротным шляху (міжнародны транспарт) бярэ на сябе арганізатар візіта. Ён набывае квіткі на тэрыторыі Польшчы.

Пра, тоя як падаць заяўку чытайце тут.

Крыніца: adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]