Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Еўрабачанне, 1-ы паўфінал: вынікі

Учора, 22 траўня прайшой 1-шы паўфінал Еўрабачання 2012.
1. Румынія
2. Малдова
3. Ісландыя
4. Венгрыя
5. Данія
6. Албанія
7. Кіпр
8. Грэцыя
9. Расея
10. Ірландыя

Да асноўнага спіску далучацца удзельнікі з Англіі, Францыі, Германіі, Італіі, Гішпаніі. Беларуская група «Лайтсаунд» выступіць 24 траўня, у другім паўфінале пад пятым нумарам з песняй «Мы героі».

Нельга не звярнуць увагу, што расейскія “бабулі” таксама трапілі ў фінал. На гэты конт шмат думак прыходзіць у галаву: міжнародны конкурс качаткова стаў нечым увогуле далёкім ад мастацтва, ці тое, што “Буранаўскіх бабулек” ацанілі, з’ўляецца знакам таго, што грмадскаці нарэшце надакучылі спяваючыя цёткі ў трусах?

Але факт застаецца фактам: “бабулі” сталі вельмі папулярнымі. Да іх у вёску Буранава цягнуцца разнастайныя госці: і журналісты і артысты. Усіх клапоціць пытанне, ці з’яўляюцца артысткі сапраўднымі. Вось і ў “Камсамольскай праўдзе” цэлы артыкул напісалі пра самародкаў. Разгледелі, дзе жывуць, што робяць. І сапраўды, “бабулькі” аказаліся звычайнымі гаспадынямі, якія любяць свой куточак і паспяваць.

Фота: БЕЛТА

Ісландыя

Ісландыя

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *