Амаль 13% маладых людзей ва ўсім свеце не маюць працы, і іх становішча наўрад ці палепшыцца на працягу чатырох гадоў, гаворыцца ў дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).

Многія кваліфікаваныя маладыя людзі вымушаныя пераходзіць на няпоўны працоўны дзень і некваліфікаваную працу, паведамляе даклад. А больш чым шэсць мільёнаў іншых расчараваліся і адмовіліся ад пошуку працы ўвогуле.
МАП хоча, каб улады срабілі прыярытэтам стварэнне новых працоўных месцаў.

Арганізацыя прапаноўвае стварэнне большай колькасці праграм падрыхтоўкі кадраў, а таксама падатковыя льготы для працадаўцаў.

З 2007 года колькасць маладых людзей без працы вырасла на чатыры мільёна чалавек, паведамляе арганізыцыя Глабальныя тэндэнцыі занятасці сярод моладзі.
Амаль 13% людзей ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў — ці амаль 75 мільёнаў — не маюць працы. У Еўрапейскім Звязе адзін з пяці маладых людзей шукае працу.

На Блізкім Усходзе гэты паказчык склаў 26,5%.»Нават ва Усходняй Азіі, мабыць, самым эканамічна дынамічным рэгіёне, узровень беспрацоўя ў 2,8 разы вышэй сярод маладых людзей, чым сярод дарослых», гаворыцца ў дакладзе.

У Беларусі на 1 студзеня колькасць зарэгістраваных беспрацоўных ва ўзросце 20-24 гадоў складала 17.1%, а ва ўзросце 25-29 — 14.4%, як паведаміла БЕЛТА.

Але МАП сцвярджае, што сапраўдная карціна беспрацоўя ў Еўропе яшчэ горшая. Многія маладыя людзі трацяць свой час у вышэйшых навучальных установах, таму што яны не могуць знайсці працу.Праз тое, што маладыя людзі не могуць знайсці працу, яны пачынаюць аддаляцца ад грамадства. Не выкарыстоўваючы свае навыкі, яны губляюць іх, гаворыцца ў дакладзе, і калі не будзе паляпшэння на рынку працы ў бліжэйшы час, яны могуць стаць не толькі беспрацоўнымі, але і непрацаздольнымі.

«Крызіс беспрацоўя сярод моладзі можа быць зменшаны, але толькі калі будуць стварэнне працоўных месц стане прыярытэтам у эканамічнай палітыцы» — пракаментаваў Хасэ Мануэль Салазар, выканаўчы дырэктар сектара занятасці МАП.

Паводле www.bbc.co.uk/news/

Unemployment

Unemployment

[supsystic-social-sharing id="1"]