Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Пачынаецца конкурс творчых прац “працэсы:Дэ”

Калі ты малады, таленавіты, неабыякавы да лёсу сваёй краіны – то гэты конкурс для цябе! “Працэсы:Дэ” – конкурс крэатыўных прац, якія візуалізуюць, адлюстроўваюць лакальныя праблемы рэгіёнаў праз творчасць.

Конкурс абвяшчае інiцыятыва «Необычайно Одарённое Сообщество», «НОС» у межах праекта «працэсы:Дэ». Мэтай гэтага праекта з’яўляецца актуалізацыя і знаёмства шырокага кола грамадства з характэрнымі праблемамі рэгіёнаў праз творчасць, а таксама знаёмства гледача  з унікальным поглядам маладых творцаў, як прафесіяналаў,  так і таленавітых аматараў на гэтыя праблемы.

Па выніках конкурса 5 творчых асоб ці творчых груп пазнаёмяць грамадства са сваімі творчымі праектамі і праз іх – з праблемамі свайго рэгіёна (мясцовасці).

Конкурс  запрашае творчыя групы і маладых творцаў з рэгіёнаў Беларусі (ад 18 да 35 гадоў уключна). Наяўнасць мастацкай адукацыі і ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі пры падачы заяўкі не маюць значэння.

Арганізатары забяспечаць творцаў усімі неабходнымі матэрыяламі для візулізацыі іх прац, праектаў.

Усе творчыя праекты і працы будуць размешчаны  на вэб-спейсе www.process-de.by

Каб прыняць удзел у конкурсе, дашліце заяўку з 10.05 да 6.06.2012 на адрас [email protected]

У сваім лісце пазначце наступную інфармацыю:

 CV (месца і год нараджэння, адукацыя, наяўнасць выстаў, творчыя дасягненні);

Творчы праект/працы (канцэпцыю працы; апісанне праблемы, якую візуалізуе праца; фатаздымкі (памер працы не болей за 400 кб; пры неабходнасці- спасылкі на стужкi, відэа-інсталяцыi, перфомансы);

Вашыя кантакты (мабільны тэлефон, электронную пошту).

За развіццём праекта і новымі працамі можна сачыць на старонцы праекта www.process-de.by, а таксама на старонках праекту ў Facebook і VK.

12 чэрвеня  прафесійнае журы абярэ 5 лепшых праектаў, з якімі Вы зможаце пазнаёміцца пад час выстаў. Выставы адбудуцца  з 14 па 24 чэрвеня 2012г. на альтэрнаціўных экспацізыйных пляцоўках Менску.

У прафесійнае журы ўваходзяць: Таццяна Бембель, Аксана Жгіроўская,Руслан Вашкевіч, Сяргей Шабохін.

КаарДынараты конкурсу:

Са-каардынатар, куратар выстаў – Анна Лок

Са-кардынатар конкурс – КаБо

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *