Студэнты ўсе больш і больш цікавяцца перспектывай вучобы за мяжой. Па статыстыцы праграмы «Ла Страда» за апошнія тры гады такая цікаўнасць узрасла ў пяць разоў!

Беларуская моладзь усё часцей задумваецца аб пэрспэктывах навучаньня за мяжой. Аб гэтым сьведчаць дадзеныя, што агучыла мэнэджар гарачай лініі ў пытаньнях бяспечнай міграцыі міжнароднага грамадскага аб’яднання «Гэндарныя пэрспэктывы»/праграма «Ла Страда» Ірына Пацановіч.

Паводле яе словаў, у 2008 годзе з усіх, хто звярнуўся на «гарачую лінію» у пытанні бяспечнай міграцыі, усяго 2% цікавіліся навучаньнем у ЗША і краінах Еўразьвязу. У 2011 г. такіх ужо больш за 10%.

Па інфармацыю звяртаюцца як абітурыенты, гэтак і студэнты, што цікавяцца навучальнымі праграмамі, каб з карысцю правесьці лета. Звычайна тыя, хто цікавіцца падобнымі пытаннямі, не ведаюць, якую інфармацыю і дзе шукаць. Акрамя гэтага, абітурыенты не разумеюць розніцы паміж навучальнымі і турыстычнымі візамі, кажуць экспэрты.

Якія канкрэтна краіны выбіраюць для навучаньня беларускія студэнты, сказаць цяжка. Але вядома, што, напрыклад, ва Ўкраіне найбольшым попытам карыстаюцца каледжы і ўнівэрсытэты Вялікабрытаніі, а таксама Чэхіі, дзе навучацца можна бясплатна ў тым выпадку, калі валодаеш чэскай мова.

Пры гэтым каля трэці з усіх беларусаў, што жадаюць выехаць за мяжу, імкнуцца зрабіць гэта менавіта дзеля навучання. Паводле дадзеных глябальнага дасьледаваньня агенцыі Gallup, кожны трэці беларус хацеў бы зьехаць за мяжу часова, а кожны пяты — на ўвесь час. 45% насельніцтва лічыць, што моладзі няма чаго рабіць у Беларусі, а чвэрць беларусаў хоць зараз гатовыя выехаць у ЗША ці Нямеччыну.

Паводле generation.by

[supsystic-social-sharing id="1"]