Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У Берасці прайшла акцыя ў падтрымку нацыянальнай сімволікі

Рух “За свабоду” распачаў у Берасці 3 траўня рэспубліканскую акцыю, прысвечаную рэферэндуму 1995 года, адным з пытанняў якога было змяненне нацыянальных сцяга і герба.

Мэта акцыі — нагадаць беларусам пра нацыянальныя сімвалы. Актывісты руху падрыхтавалі адмысловыя бел-чырвона-белыя стужкі, якія і прапанавалі берасцейцам. Кіроўцы станоўча адрэагавалі на гэту акцыю і ахвотна аздаблялі стужкамі антэны аўтамабіляў.

“Гэтай акцыяй рух “За Свабоду” распачынае рэспубліканскую кампанію па распаўсюдзе бел-чырвона-белай стужкі, прысвечаную рэферэндуму 14 мая 1995 года. Паводле гэтага рэферэндуму ўлады змянілі нацыянальную сімволіку на сімволіку, прапанаваную лукашэнкаўскім рэжымам. Гэтай акцыяй мы хочам прыцягнуць увагу людзей да нацыянальнай сімволікі, паказаць, што значная колькасць людзей паважае і шануе нацыянальныя сімвалы. Бел-чырвона-белыя стужкі мы прапануем чапляць на антэны аўтамабіляў, заплечнікі ці вопратку. Бліжэйшымі днямі акцыі па распаўсюдзе бел-чырвона-белых стужак адбудуцца таксама ў Менску і рэгіёнах”, — паведаміў БелаПАН намеснік старшыні руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч.

Крынiца: belapan.by

Фота Міланы Харытонавай, БелаПАН.

Дзянic Турчаняк, каардынатар руху "За свабоду" ў Берасцi

Дзянic Турчаняк, каардынатар руху "За свабоду" ў Берасцi

 

2 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *