Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Дзедзіч запрашае журналістаў на працу

АРР “Дзедзіч” запрашае на працу маладых журналістаў для напісання навін на сайт https://dzedzich.org.
Адкрытыя 3 вакансіі для асвятлення наступных накірункаў жыцця грамадства (у першую чаргу моладзі) ў Берасці:

  1.   Асвятленне культурных падзей (канцэрты, імпрэзы, шоў, кіно),
  2.   Асвятленне спартовых падзей (матчы мясцовых каманд, чэмпіянаты, магчымасці для актыўнага адпачынку, агляды мясцовых клубаў для заняткаў рознымі відамі спорту, здаровы лад жыцця),
  3.   Адукацыя і працаўладкаванне моладзі (дзе і як можна зарабіць у Берасці, магчымасці для пошуку працы і падпрацоўкі ў час вакацыяў, адукацыйныя праграмы для моладзі ў Беларусі і Еўропе, навіны з жыцця берасцейскіх навучальных устаноў).

Для працы “Дзедзіч” прадстаўляе наступныя магчымасці:

  •   няпоўны працоўны дзень: 2-3 гадзіны (час працы выбіраеш сам);
  •   доступ да кругласутачнага інтэрнэту ў офісе “Дзедзіча”;
  •   фотаапарат і відэакамеру;
  •   удзел у разнастайных навучальных праграмах і стажыроўках у рэдакцыях беларускіх і еўрапейскіх СМІ;
  •   праца ў камандзе маладых крэатыўных людзей.

Заробак: ад Br 15.000 за адну навіну (не менш за 30 навін у месяц).

У конкурсным адборы могуць удзельнічаць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай і адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • Месца жыхарства: г. Берасце,
  •   Узрост: ад 18 да 26 гадоў,
  •   Веданне беларускай мовы,
  •   Пісьменнасць,
  •   Вышэйшая ці няскончаная вышэйшая адукацыя (студэнт ВНУ).

Вітаецца досвед журналісцкай працы. Вітаецца (але не абавязкова) знаёмства з асноўнымі прынцыпамі інтэрнэт-журналістыкі (вядзенне блогаў, інтэрнэт-старонак, і да т.п.).

Для ўдзелу ў конкурсы неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: [email protected] не пазней за 20 траўня 2012г.

Анкету можна спампаваць па гэтай спасылцы: Ankieta na pracu.

Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца дасланне разам з анкетай двух Вашых асабістых (ці ў суаўтарстве) лепшых журналісцкіх матэрыялаў, выкананых за апошнія 6 месяцаў (рэпартаж, навіна, інтэрв’ю, расследаванне, нарыс, фельетон, інш.), нават калі яны не былі нідзе апублікаваныя.

2 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *