28 красавіка адбылася сустрэча прадстаўнікоў арганізацый-сябраў Асамблеі НДА з Берасцейшчыны на офісу АРР «Дзедзіч», пад час якой вырашаліся важныя арганізацыйныя пытанні.

На сустрэчы абмяркоўвалася напісаная нядаўна Канцэпцыя развіцця грамадзянскай супольнасці, якая будзе прадстаўлена на афіцыйным паседжанні Асамблеі НДА 5-6 траўня, якое адбываецца раз у тры гады. Абмяркоўваліся палажэнні Канцэпцыі, уводзіліся папраўкі і вырашаліся асноўныя пытанні, звязаныя з Канцэпцыяй і яе рэалізацыяй. Ад Берасцейшчыны былі адабраны 3 прадстаўніка, якія будуць адстойваць інтарэсы берасцейскіх арганізацый на агульных паседжаннях, дапамагаць пры ўзнікненні розных праблем і аказваць неабходную падтрымку.

На сустрэчы прысутнічалі шмат берасцейскіх арганізацый, якія з’яўляюцца сябрамі Асамблеі.

Асамблея НДАдобраахвотнае аб’яднанне грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў, якія свабодна выбіраюць розныя формы арганізацыйнага ўзаемадзеяння, кіруючыся прынцыпамі раўнапраўя і самастойнасці, і вызнаюць дэмакратыю і незалежнасць Беларусі як свае каштоўнасці. Гэтыя прынцыпы замацаваныя ў статутных і праграмных дакумэнтах арганізацыяў — сябраў Асамблеі.

Стратэгічныя мэты дзейнасьці Асамблеі НДА:

1. Прасоўванне інтарэсаў шляхам салідарных дзеянняў: стварыць эфектыўныя механізмы прасоўвання інтарэсаў НДА.

2. Удасканаленне формаў і мэтадаў камунікацыі паміж сябрамі Асамблеі і знешнім асяродздзем: палепшыць імідж НДА ў грамадзтве, стварыць умовы для арганізацыйнага развіцця сябраў Асамблеі, пашырыць прысутнасьць НДА ў інфармацыйнай прасторы, увесці ў практыку шырокае абмеркаванне актуальных для грамадзтва і НДА праблемаў і шляхоў іх вырашэння.

3. Маніторынг, аналіз і ацэнка дзейнасці грамадскага сектару:  забяспечыць сістэматычнае паступленне аналітычнай інфармацыі пра стан грамадскага сектару арганізацыям — сябрам Асамблеі дзеля павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці.

Падрабязней пра Асамблею НДА чытайце на сайце

Asambleya NDA

[supsystic-social-sharing id="1"]