Сёння часта гучаць сцвярджэнні, што галоўная і ледзь не адзіная шкода, нанесеная Чарнобылем здароўю жыхароў Беларусі, складалася ва ўздзеянні радыёактыўнага ёду, які выклікае рак шчытападобнай залозы. А паколькі гэты элемент распадаецца хутка, гэтай праблемы на сённяшні дзень ужо як бы і няма.

“Чарнобыльскія аптымісты» таксама часта заяўляюць, што сувязі паміж якімі-небудзь іншымі хваробамі і ўздзеяннем Чарнобыля лекары так і не выявілі. Так што выходзіць, акрамя захварэлых ракам «шчытавідкі», ад Чарнобыля пацярпела адносна невялікая група людзей, якая складаецца галоўным чынам з ліквідатараў.

Такія высновы былі зроблены 6 гадоў назад, на 20-годдзе Чарнобыля, — тлумачыць загадчык кафедрай радыяцыйнай гігіены і эпідэміялогіі Міжнароднага ўніверсітэта імя Сахарава прафесар Аляксей Акіянаў.

Яны грунтаваліся на дадзеных, адсунутых ад аварыі ўсяго на 15-20 гадоў. Шматлікіх саматычных эфектаў на той момант проста яшчэ не было. Напрыклад, шматлікія анкалагічныя захворванні маюць доўгі схаваны перыяд развіцця і могуць быць статыстычна выяўлены толькі праз 20-25 гадоў і пазней.

Найболей верагодны ў гэты перыяд рост захворвання ракам малочнай залозы ў жанчын і ракам прастаты ў мужчын, анкалагічнымі захворваннямі органаў мочапалавой сістэмы.

Сёння мы толькі пачынаем назіраць эфекты Чарнобыля, — папярэдзіў Акіянаў. — І трэба вывучаць іх, каб мець магчымасць дапамагчы людзям, а не заяўляць, што галоўныя наступствы Чарнобыля ўжо прайшлі і можна спакойна жыць далей.

Прагнозы навукоўцаў, што прадказваюць рост выкліканых Чарнобылем онказахворванняў, ужо пачынаюць пацвярджацца. Фонд ААН у вобласці народанасельніцтва папярэджвае, што ў найбліжэйшыя гады верагодна павелічэнне захворвання ракам малочнай залозы сярод беларускіх жанчын.

Па дадзеных доктара-анколага Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера Дзмітрыя Радзько, у групу падвышанай рызыкі трапляюць жанчыны, якім на момант Чарнобыльскай катастрофы было ад 10 да 20 гадоў.

Паводле статыстыкі Беларускага канцэррэгістра, захворванне ракам малочнай залозы ў цэлым па Беларусі за апошнія 10 гадоў узрасло ў паўтары разы. У Гомельскай вобласці гэта сумная статыстыка павялічылася больш чым у два разы.

Зоны адсялення — маладым спецыялістам

Сёння рыхтуюцца вялікія планы па засваенні забруджаных радыяцыяй тэрыторый.
Два гады таму ўрад скараціў выдаткі на пераадоленне наступстваў катастрофы прыкладна на 24%.

Паводле праграмы ліквідацый наступстваў Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 гады, гэтыя тэрыторыі плануецца засяліць, а таксама перайсці да іх устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, уключаючы мясную і малочную жывёлагадоўлю і насенняводства.

Па меркаванні чальца-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыні грамадскага сацыяльна-экалагічнага аб’яднання «Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў» Івана Някітчанкі, забруджаныя радыёнуклідамі землі ніколі не будуць прыдатнымі для сельскагаспадарчага карыстання. «Марная надзея, што распадзецца цэзій (а перыяд яго паўраспаду 28-30 гадоў) і больш нічога не будзе. Радыёнукліды, распадаючыся, пераходзяць з аднаго стану ў іншы, але радыёактыўныя ізатопы будуць усё адно», — падкрэслівае эксперт.

Навуковец дадае, што зусім чыстых земляў у нашай краіне няма. «Дзе б чалавек ні жыў, ён атрымае з прадуктамі харчавання малую хранічную дозу радыяцыі. Мы назіралі людзей у 24 рэгіёнах, якія лічацца чыстымі. І ні ў адным з іх, уключаючы Менск, не было людзей без хранічна набытых доз радыяцыі».

Тым не менш, улады маюць намер прыцягваць спецыялістаў на тэрыторыі радыёактыўнага забруджвання, газіфікаваць і будаваць тут аб’екты водазабеспячэння і ільготнае жыллё.

Паводле матэрыялаў часопіса «Мірны атам»

[supsystic-social-sharing id="1"]