На Берасцейшчыне распачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурсе юнацкай паэзіі, прысвечаны святу беларускай і шведскай літаратуры.

Удзельнікам літаратурнага спаборніцтва можа стаць асоба ва ўзросце ад 15 да 18 год, што пражывае на Брэстчыне і піша вершы на беларускай або рускай мовах. Галоўны прыз, які атрымае пераможца конкурсу, – паездка ў Швецыю.

Адна з арганізатараў свята Надзея Аўсіевіч адзначыла, што гэта не толькі конкурс на лепшую паэзію, але і традыцыйны абмен культурніцкім досведам паміж краінамі:

«Перш за ўсё хачу сказаць, што Дні беларускай і шведскай літаратуры праводзяцца ў розных гарадах Беларусі ўжо больш за 10 гадоў. У гэтага праэкта вялікая геаграфія: Пінск, Баранавічы, у гэтым годзе Навагрудак, у Берасці ўжо ў другі раз, Лунінец, нават Мікашэвічы былі, і Менск канешне. Гэта такая, я б сказала, народная дыпламатыя. Гэта абмен думкамі, абмен вершамі – агулам такі культурніцкі абмен»,-  распавяла арганізатарка.

Акрамя конкурсу паэзіі ў межах Дня беларускай і шведскай літаратуры чакаецца творчая вечарына з удзелам беларускіх і шведскіх літаратараў, такіх як Алесь Разанаў, Святлана Алексіевіч, Анэль Юрдаль, Ліна Экдаль і Сара Лундберг.

Паводле Радыё Рацыя.

[supsystic-social-sharing id="1"]