Студэнт ЕГУ 4 курса праграмы “Паліталогія і еўрапейскія даследаванні” падзяліўся сваімі ўражаннямі ад вучобы ў самай беларускай навучальнай установе Літвы.

ЕГУ – сучасны еўрапейскі універсітэт, дзе прысутнічаюць і станоўчыя, і адмоўныя моманты. З аднаго боку еўрапейская свабода, якой прагнуць абітурыенты, з іншага – адказнасць, якая часцяком кладзецца цяжарам на непадрыхтаваную моладзь, якая прыязджае з Беларусі.
Аб Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце ходзіць шмат чутак, легендаў і міфаў, аднак зразумець, што значыць ЕГУшная супольнасць можна толькі пасля навучання ў роднай альма-матэр.

Плюсы:

Магчымасці. Безумоўна, ЕГУ дае на магчымасці, розныя адукацыйныя семінары, праграмы абмену (апошнім часам, ледзь не палова студэнтаў на год едзе ў адну з краінаў Еўропы, каб набрацца досведу ў іншых навучальных установах. Універсітэт прапаноўвае шматлікія цікавыя курсы для ўсіх спецыяльнасцяў з удзелам замежных адмыслоўцаў. Асаблівы акцэнт робіцца на замежныя мовы, таму межаў становіцца яшчэ меней! гэта не поўны спіс таго, што можа знайсці для сябе студэнт, які з імпэтам падыходзіць да навучальнага працэсу.

Свабода. Гэта салодкае слова!) Тут усё зразумела. Калі ты вырываешся з беларускага кантэксту, адчуваеш глыток вольнага паветру! Кожны студэнт атрымлівае від на жыхарства, з якім можа бесперашкодна ездзіць у любую краіну ЕС, акрамя Вялікабрытані. Танныя авіялініі, калі да амстэрдама можна даляцець за 20-30 даляраў, безумоўна, даюць шанец аб’ездзіць усю Еўропу за 4 гады.
Адукацыя.  У Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце, даволі маладым, адукацыйныя праграмы пастаяна змяняююца, навучальны працэс паляпшаецца з кожным годам. Гэта праўда. Вучыцца становіцца цяжэй, аднак і больш цікава.

Месца. Тое, што універсітэт знаходзіцца ў Еўрапейскім Саюзе, гэта добра, але яшчэ лепей, што ён знаходзіцца ў гістарычным цэнтры беларусаў – Вільне. Водар беларускага духу адчуваецца паўсюль, а студэнты ЕГУ надаюць яму новыя фарбы. Нягледзячы на культурную адлегласць ад Беларусі у тысячы кіламетраў і дзесяткі год, геаграфічна з Вільні да Менску можна даехаць хутчэй, чым з любога абласнога цэнтра Беларусі.

Супольнасць. Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт – перша за ўсё супольнасць, з вялікае літары С. Студэнты вельмі актыўна паміж сабой камунікуюць і самі ствараюць суполкі пры ўніверсітэце даволі шырокага спектру. Ад музычных і спартовых заняткаў, да клюба камп’ютэрных гульняў, што дае магчымасць рэалізаваць сябе і цікава вабіць час.

Стаўленне. Я быў вельмі здіўлены ў першыя месяцы, калі заўважыў, што да мяне ставяцца як да роўнага і выкладчыкі, і персанал ЕГУ, спрабуюць размаўляць без пагрозаў, агрэсіі і крыкаў, што так часта можна сустрэць у беларскіх ВНУ. Нават падчас прыёмнай кампаніі і суразмоўя, выкладчыкі жартуюць з табой, таму звыклы жывёльны страх перад нейкай камісіяй застаецца ў Беларусі, разам з БДУ, БНТУ і.г.д
Грошы. Жыццё у Вільне, безумоўна даражэй, чым у Беларусі, аднак калі параўноўваць з Менскам, узнікаюць пытанні, бо па-сутнасці, ды пры жаданні, выладкоўваць грошай на жыццё тут можна менш, чым у сталіцы Беларусі. Канешне ж, усё залежыць ад тваіх памкненняў і звычак, бо цыгарэты за чатыры даляры нельга назваць таннымі. Адукацыя, у сваю чаргу, каштуе ледзь не столькі ж, колькі навучанне ў Беларускім Дзяржаўным Універсітэце. Выбар за вамі!

Свядомасць. Як не круці, у Літве іншыя людзі, больш еўрапейскія, тое ж самае можна сказаць і пра выкладчыкаў ды студэнтаў. Своеасаблівая рэзервацыя сотняў і тысячаў у Беларусі ў выглядзе акадэмічнае прасторы робіць сваю справу. Адарваны, ад беларускага кантэксту універсітэт змяняе калі не ўсіх, дык большасць людзе, што сюды паступаюць.

Падтрымка. ЕГУ заўсёды падтрымае свайго студэнта, калі ён патрапіць у складаную сітуацыю. Што б не здарылася, ты можаш разлічваць на тое, што універ падставіць сваё плячо ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Я адчуў гэта на сваёй скуры, калі мае бацькі патрапілі ў цяжкую эканамічную сітуацыю. Галоўнае быць шчырым і казаць як ёсць, астатняе – за альма-матэр.
Досьвед. Жыцё у абсалютна іншых эканамічных, культурных рэаліях, прыстасаванне да жыцця ў замежнай краіне – карысная рэч, асабліва для тых, хто не збіраецца заставацца на Радзіме.

Мінусы:

Адлегласць. У першую чаргу ментальная. Сябры, знаёмыя, звыклы стаф – застаецца ў Беларусі. Вельмі цяжка абыходзіцца без “сваіх”, а патрапіць дамоў часта атрымліваецца немагчымым напрацягу трох, чатырох месяцаў.

Апазіцыйнасць. Тое, што для дэмакратычнай краіны незалежнасць, для аўтарытарнай Беларусі – апазіцыйнасць. У нейкім сэнсе, ЕГУ – інтэлектуальная альтэрнатыва тутэйшай рэчаіснасці, дзе гуртуецца вялізарная колькасць “небяспечных” для беларускае дзяржавы ідэй і людзей. Супрацоўнікі КДБ шчыра прыпісваюць палове студэнтаў супрацоўніцтва з замежнымі спецслужбамі, а універсітэту – “падрыхтоўку баевікоў для гвалтоўнай рэвалюцыі”. З-за гэтых непаразуменняў, многіх студэнтаў выклікаюць у мясцовыя аддзелы КДБ, дзе спрабуюць вербаваць, здымаюць з цягнікоў, пужаюць і ствараюць рознага кшталту перашкоды. Аднак, не варта думаць, што ўсе абітурыенты абавязкова становяца аб’ектам пераследу. Сур’ёзных наступстваў такая “дзейнасць” спецслужбаў не мае.

Дрэнная камунікацыя. Еўрапейскі універсітэт – еўрапейская бюракратыя. У дадатак, ЕГУ – даволі маладая навучальная ўстанова, дзе адсутнічаюць шматгадовыя традыцыі і да канца зразумелая логіка зваротаў і адказаў, паміж студэнтамі і адміністрацыяй. Нягледзячы на гэта, апошнія робяць усё магчымае, каб ліквідаваць хібы, праводзяць сталыя анкетаванні для аналізу пралікаў у навучальным працэсе. Аднак, часта не зразумела, да каго ісці з той ці іншай праблемай.

Грошы. Гэта і плюс і мінус адначасова. Магчымасцяў і жаданняў патраціць грошы нашмат больш, чым у роднай краіне. Капіталізм ёсць капіталізм, і многія студэнты адчуваюць недахоп у фінансавых сродкаў, у параўнанні са сваімі сакурснікамі і аднагрупнікамі. Таксама варта ўлічваць, што акрамя малой колькасці стыпендый, і аплаты.

Неарганізаванасць. Сталы недахоп рэсурсаў, ліберальнае стаўленне адміністрацыі адбіваецца на тым, што многія разумеюць такую свабоду як магчымасць нічога не рабіць. Нажаль, з-за беларускай ментальнасці, часта можна канстатаваць шматлікія пропускі заняткаў і цікавых сустрэч, бо “неабавязкова”.

Статус. Нельга казаць, што ЕГУ ўваходзіць у нейкі ТОП універсітэтаў Літвы ці Еўропы. Таксама не варта разлічваць на працу ў дзяржаўных установах, пасля атрымання тут спецыяльансці.

Адсутнасць работы. Нажаль, від на жыхарства для студэнтаў – непрацоўны, таму знайсці пастаянны даход у краіне будзе надзвычай цяжка, што, з іншага боку, не выключае магчымасцяў працаваць у іншых краінах ЕС падчас вакацый.

Тэарэтычнасць.  За выключэннем дызайну, практычнасць ведаў, што атрымліваеш у ЕГУ можна паставіць пад сумнёў. Акцэнт робіцца на навуковыя даследванні, аднак навыкаў па ўжыванні атрыманых ведаў на практыцы ў выпускнікоў бакалаўрыяту амаль не існуе.

Індывідуальнасць.  Студэнты Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта як вясёлка: амаль усе вельмі розныя, цікавыя індывідуальнасці са сваімі інтарэсамі і эга-цэнтрычным характарам. Таму адсутнічае моцнае сяброўства паміж аднагрупнікамі. Кожны сам за сябе.

[supsystic-social-sharing id="1"]