Арганізатары міжнароднага фестывалю адмысловых тэатраў вызначыліся з датай — сёлета прадстаўнікі калектываў Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі выступяць 29 і 30 красавіка.

Мерапрыемства адбудзецца ў Цэнтры моладзевай творчасці, уваход на фестываль вольны, таму трапіць можа кожны ахвотны. Традыцыя правядзення такога фестывалю паходзіць з Польшчы.

Кіраўнік Брэсцкага абласнога аб’яднання “Івалід і асяроддзе” Іван Шмыга адзначыў, што за восьмы год правядзення фестывалю назірае яднанне паміж удзельнікамі, а задачы застаюцца нязменнымі:

— Задачы, мэты, якія былі пастаўлены раней з тымі людзьмі, якія прыходзілі першыя, і тыя ж мэты і задачы параўналі з новымі людзьмі. Яны злучыліся і паміж імі зносіны з’явілася, можна сказаць братэрства. Паразуменне, узаемадапамога прысутнічалі ад пачатку да канца.

Падобныя фестывалі, на якіх выступаюць калектывы людзей з абмежаванымі магчымасцямі праходзіць у Польшчы і ва Украіне, куды таксама ездзяць выступаць і беларусы.

Юрась Палескі, Радыё Рацыя.

[supsystic-social-sharing id="1"]