Школа мэнэджмента г.Трыеста (Італія) абвяшчае конкурс на атрыманне стыпендый для магістрантаў і дактарантаў.

Набор ідзе на наступныя тры спецыялiзацыi: магiстратура ў сферы страхавання i аналiза рызыкi, магiстратура ў галіне турызма i адпачынка, магiстратура ў сферы мiжнароднага бiзнэса.

Магiстратура ў сферы страхавання i аналiза рызыкi.

Тэрмiн: студзень 2013 – снежань 2013г.

Стыпендыя пакрые да 70% платы за навучанне. Памер навучання складае 20.200 еўра (уключна падаткi).

Кандыдаты павiнны мець навуковую ступень, добра валодаць ангельскай мовай (прыкладзiце свае сертыфiкаты TOEFL/IELTS/PTE). Запоўнiць заяву Вы можаце тут. Таксама кандыдаты павiнны даслаць дзве рэкамендацыі, дыплом i яго пераклад. Калi Вы здавалi тэст GMAT, тады не забудзьцеся прыкласцi i яго вынiкi!

Дэдлайн: 26 лiстапада 2012г.

Магiстратура ў галіне турызма i адпачынка.

Тэрмiн: кастрычнiк 2012 – кастрычнiк 2013г.

Стыпендыя пакрые да 70% платы за навучанне. Памер навучання складае 18.150 еўра (уключна падаткi).

Кандыдаты павiнны мець навуковую ступень, добра валодаць ангельскай мовай (прыкладзiце свае сертыфiкаты TOEFL/IELTS/PTE). Досвед працы у гэтым накiрунку будзе разглядацца як перавага. Запоунiць заяву вы можаце тут. Таксама Вы павiнны даслаць дзве рэкамендацыі, дыплом i яго пераклад. Калi вы здавалi тэст GMAT, тады не забудзьцеся прыкласцi i яго вынiкi!

Дэдлайн: 24 верасня 2012г.

Магiстратура ў сферы мiжнароднага бiзнэса.

Тэрмiн: верасень 2012 – верасень 2013г.

Стыпендыя пакрые да 50% платы за навучанне. Памер навучання складае 25.000 еўра (уключна падаткi).

Кандыдаты павiнны мець навуковую ступень, мiнiмум 3 гады працаваць у дадзенай сферы, добра валодаць ангельскай мовай (прыкладзiце свае сертыфiкаты TOEFL/IELTS/PTE). Запоўнiць заяву вы можаце тут. Таксама Вы павiнны даслаць дзве рэкамендацыі, ваш дыплом i яго пераклад. Калi вы здавалi тэст GMAT, тады не забудзьцеся прыкласцi i яго вынiкi!

Дэдлайн: 9 лiпеня 2012г.

Крыніца: adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]