На галоўнай плошчы ля «нулявога» кіламетру з’явіліся кветкі і лампадкі ў памяць ахвяраў выбуху ў менскім метро, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Такім чынам жыхары Брэста ўзгадалі ахвяраў тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая»  і выказалі сваю салідарнасць са сваякамі загінуўшых і параненых.

Разам з тым было адзначана, што гэтая трагедыя пакінула шмат пытанняў, адказы на якія не былі атрыманыя падчас суду над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым. “Нават страшна ўявіць сабе, што за гэтае злачынства маглі быць расстраляныя невінаватыя людзі, і таму колькасць ахвяраў павялічылася”, — кажа адзін з ініцыятараў акцыі памяці Ігар Маслоўскі.

Каб не прыцягваць увагу праваахоўных органаў, якія маглі не дазволіць запаліць свечкі і ушанаваць памяць загінуўшых, час і месца сустрэчы з гэтай нагоды арганізатары акцыі ў Брэсце захоўвалі ў таямніцы. Само мерапрыемства прайшло без інцыдэнта.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

[supsystic-social-sharing id="1"]