Партал budzma.org распрацаваў новы медыйны праект «Жывая гісторыя». Нас чакае серыя рэпартажаў, прысвечаных знакавым старонкам беларускай гісторыі. Усе  запрашаюцца ў віртуальныя вандроўкі па гарадах і мястэчках, сведках вялікіх гістарычных падзей.Новы праект «Жывая гісторыя» стартаваў 30 сакавіка і працягнецца да канца чэрвеня. Праект «Жывая гісторыя» — гэта серыя незвычайных рэпартажаў па самых сакральных месцах нашай краіны. Тузін «вандровак», унікальных паводле фармату і зместу. Усё, што вы баяліся ведаць пра гісторыю Беларусі.

Першая вандроўка ў фармаце “ў пошуках страчанага” прайшла па маршруце Мінск — Нясвіж.

“Мармычучы радкі Уладзіміра Караткевіча, небагаты, але добрага роду дваранін па імені Зміцер Навіцкі разам з фатографам Глебам Малафеевым асядлаў жалезнага каня і паехаў па гарадах і мястэчках нашага Вялікага Княства. На жаль, не каб напіцца і п’яным з кручы ў Дняпро скакаць, а каб расказаць шаноўнаму панству пра магдэбургскае права. І пра тое, што ад яго засталося…”

Рэпартаж “Магдэбургскае права: вандроўка ў пошуках страчанага” чытайце тут. Новыя рэпартажы праекту — на сайтах budzma.org і abw.by.

 

[supsystic-social-sharing id="1"]