Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

“Беларускі зялёны партал” шукае журналістаў

“Беларускі зялёны партал” запрашае да супрацы карэспандэнтаў з Берасця і Берасцейскай вобласці, асабліва тых, хто не абыякавы да экалагічных праблемаў сучаснасці.

Арганізатары конкурсу асабліва зацікаўленыя ў тых, для каго захаванне навакольнага свету і прыроды Радзімы з’яўляюцца асабістымі каштоўнасцямі, а права на інфармацыю пра экалагічную бяспеку, неад’емныя ад іншых правоў грамадзяніна. Гэта – адна з галоўных умоў супрацы. Акрамя таго, пажадана добрае валоданне беларускай мовай.

“Беларускі зялёны партал” прысвечаны экалагічным праблемам, з якімі навакольны свет, а з ім разам і мы, сутыкаемся кожны дзень. Таксама, на сайце можна знайсці шмат цікавых артыкулаў, прысвечаных унікальнай прыродзе нашай краіны, навіны, інфармацыю пра конкурсы і гранты.

Калі вы зацікавіліся прапановай, дасылайце свае лісты на скрыню: [email protected]info
Альбо тэлефануйце 8044 7402019 (Іна)
Каб больш даведацца пра дзейнасць “Беларускага зялёнага партала” заходзьце на  www.greenbelarus.info, на моладзевую старонку www.green-up.by ці арт-праект www.bezbolot.net

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *