Берасцейскія валанцёры кампаніі “Без візы”, пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”, зладзілі акцыю “Караблікі свабоды”. Мерапрыемства прайшло на мясцовай набярэжнай імя Ф. Скарыны.

Паўдзельнічалі ў кампаніі прыкладна 20 чалавек, сярод якіх былі нават малыя дзеткі 🙂

“Дзедзіч” задаў некалькі пытанняў арганізатарам суботняга мерапрыемства.

-Якія мэты жадаюць ажыццявіць валанцёры кампаніі “Без віз”?

— У першую чаргу мы дамагаемся адмены візавага рэжыму з краінамі Еўрасаюза. А таксама адна з галоўных нашых мэт – гэта прыцягнуць увагу да праблемы існавання візавага пытання. Мы жадаем свабоду руху не толькі беларусаў, але і жыхароў Заходняй Еўропы якія жадаюць прыехаць у нашу краіну.

-Чаму менавіта “Караблікі свабоды”?

— На адукацыйным семінары ў Гродна адзін з валанцёраў прапанаваў такую акцыю і ўсім яна вельмі спадабалася, вось мы і вырашылі здзейсніць менавіта яе. Караблікі гэта сімвал свабоды, таму што ім візы не патрэбны і яны могуць плыць куды пажадаюць. На карабліках красаваліся маленькія сцяжкі розных краін і кожны мог выбраць тую краіну ў якую марыць паехаць. Берасцейцам пашанцавала і караблікі тэарэтычна могуць трапіць у Польшчу. Але практычна атрымалася што плынь была ў супрацьлеглы бок :). Але гэта як сімвал таго, што каб здзейсніць нашу мару і павандраваць без віз трэба плыць супраць плыні і прайсці шмат перашкод.

-Такая акцыя ладзіцца толькі ў Брэсце?

-Не. Падобныя акцыі прайшлі ў Менску і ў Гародні, таксама сёння.

— Як простыя жыхары горада рэагавалі на вашы дзеянні, былі нейкія перапоны?

-Усе рэагавалі з усмешкай і ніякіх праблем не было. Адзін пенсіянер нават пачаў здымаць нас на мабільны тэлефон.

-Дзякуй за такую цікавую акцыю, будзем чакаць ад Вас мерапрыемстваў яшчэ.

Таксма мы папрасілі падзяліцца ўражаннямі ад акцыі ўдзельнікаў мерапрыемства.

-Акцыя прайшла вельмі файна. Мора станоўчых эмоцый! Вельмі добрая ідэя з караблікамі, пакуль рабілі іх з’явілася нейкае забытае адчуванне з дзяцінства, калі ў ручаі запускалі караблікі. Ну а сам запуск караблёў са сцяжкамі на ваду проста і ясна сімвалізаваў свабоду выбару ў нашым «плаванні». Усё вельмі спадабалася, валанцёры кампаніі «Без візы» малайцы што сабралі нас ўсіх, пабольш бы такіх добрых і цёплых акцый.

Караблiк свабоды

Караблiк свабоды

[supsystic-social-sharing id="1"]