Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Веданне дзяржаўнага гімна — паказчык “сапраўднага патрыятызма”

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна” супрацоўнікі бабруйскага гарвыканкама правялі паседжанне па тэме грамадзянска-патрыятычнага выхавання, дзе прыйшлі да цікавых высноваў.

“Як бабруйская моладзь праяўляе  любоў да сваёй радзімы?” – адно з галоўных пытанняў паседжання.

У артыкуле газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” “Хто ты: патрыёт, патриот, patriot?”(№ 26) рэдактар Аляксандр Казак піша, што чыноўнікі зачыталі старшыні гарвыканкама Дзмітрыю Бонахаву шэраг справаздач аб праведзеных “патрыятычных” мерапрыемствах, але гэта яго мала зацікавіла. А закранула яго іншае – няведанне моладдзю афіцыйнага гімна. “Юнак з вудай на трыбунах, на якой лунае флаг БРСМ, гэта яшчэ не патрыёт… Без прымусу, а па перакананні трэба пець дзяржаўны гімн, служыць у войску, галасаваць на выбарах. Канечне, калі ты сапраўдны грамадзянін сваёй краіны. А гэта даказваецца толькі справай: на суботніку, на спартыўнай пляцоўцы, ля станка”, – цытуе аўтар словы Бонахава.

Напрыканцы сустрэчы старшыня гарвыканкама прапанаваў падначаленым праверыць гараджан на патрыятызм. “…Кіраўнік горада прапанаваў яшчэ адзін, непратакольны паказчык узроўню патрыятызму бабруйчан: паглядзець на Дзень Незалежнасці, як мы ўсе разам праспяваем гімн Рэспублікі Беларусь”, – піша Аляксандр Казак.

Як правіла, падобныя намёкі высокіх чыноўнікаў падначаленыя ўспрымаюць літаральна. Напэўна, бабруйчанам усё ж варта чакаць прымусовай “зуброжкі” гімна ў працоўных калектывах…

Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *