Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Тэатр “Крылы Халопу” выступіў на фестывалі ў Польшчы

Берасцейскі незалежны тэатр “Крылы Халопу” (былы “Свабодны тэатр”) прыняў удзел у польским тэатральным фестывалі “Warszawskie spotkanie teatralne”. 

Удзельнікі калектыву лічаць, што з дапамогаю такіх сустрэч можна паглядзець на тое, як працуюць замежныя тэатры і параўнаць іх з беларускімі. Рэжысёр тэатру “Крылы Халопу” Аксана Гайка лічыць, што адным з галоўных адрозненняў успрыняцця гледачамі спектакляў у Беларусі з’яўляецца недахоп добрых пастановак:

Сур’ёзны фестываль, вельмі цікавы. Але гледачоў было няшмат. У той час як у нас зал набіты. Параўноўваеш проста патрэбнасці гледачоў. У людзей ёсць жаданне глядзець. Культурны голад.

Аксана Гайка падкрэсліла, што таксама адрозненнем беларускага тэатра ад польскага з’яўляецца адсутнасць свабоды выбару тэмаў пастановак і забарона выказвання любых думак на сцэне.

Крынiца: Радыё Рацыя 

1 Comment

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *