Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Караблікі Свабоды

Валанцёры грамадскай кампаніі “Без візы” 7 красавіка арганізуюць акцыю “Караблікі Свабоды”. Усе жадаючыя змогуць зрабіць папяровыя караблікі і запусціць іх ў еўрапейскія прасторы.

У кожнага з нас ёсць мары. Сярод іх мары пра вандроўкі і падарожжы ў розныя краіны. Валанцёры кампаніі “Без візы” таксама мараць пра гэта. «Без візы!» – гэта грамадская кампанія, якую ладзіць шэраг беларускіх грамадскіх арганізацый і экспертаў у шчыльным супрацоўніцтве з калегамі з краін ЕЗ. (падрабязней пра кампанію чытайце на сайце)

7 красавіка валанцёры кампаніі, а таксама ўсе жадаючыя, будуць рабіць папяровыя караблікі – сімвалы свабоды ад дробязей і перашкодаў, якія не даюць марам здейсніцца, – і запусцяць іх у вялікае плаванне, каб праз некаторы час рушыць услед за імі. Акцыя пройдзе ў Менску, Берасці, Гродна і Магілёве.

У Берасці сустрэча пройдзе на Набярэжнай, каля спуску ў ваду (справа ад маста, насупраць крамы “1000 дробязей”). Бярыце сяброў і прыходзьце са сваімі караблікамі! Запуск караблікаў адбудзецца ў 14.00!

Калі нехта забыўся, як рабіць караблікі, вось некалькі шпаргалак 🙂

variant 1

variant 2

variant 3

Далучайся і запрашай сяброў! Запусці свой караблік свабоды, і няхай мары кожнага з нас здейсняцца!

Сустрэча ў кантаце – http://vk.com/event37186916

no visa

1 Comment

Пакінуць адказ на Юрей Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *