Валанцёры грамадскай кампаніі «Без візы» 7 красавіка арганізуюць акцыю «Караблікі Свабоды». Усе жадаючыя змогуць зрабіць папяровыя караблікі і запусціць іх ў еўрапейскія прасторы.

У кожнага з нас ёсць мары. Сярод іх мары пра вандроўкі і падарожжы ў розныя краіны. Валанцёры кампаніі «Без візы» таксама мараць пра гэта. «Без візы!» – гэта грамадская кампанія, якую ладзіць шэраг беларускіх грамадскіх арганізацый і экспертаў у шчыльным супрацоўніцтве з калегамі з краін ЕЗ. (падрабязней пра кампанію чытайце на сайце)

7 красавіка валанцёры кампаніі, а таксама ўсе жадаючыя, будуць рабіць папяровыя караблікі — сімвалы свабоды ад дробязей і перашкодаў, якія не даюць марам здейсніцца, — і запусцяць іх у вялікае плаванне, каб праз некаторы час рушыць услед за імі. Акцыя пройдзе ў Менску, Берасці, Гродна і Магілёве.

У Берасці сустрэча пройдзе на Набярэжнай, каля спуску ў ваду (справа ад маста, насупраць крамы «1000 дробязей»). Бярыце сяброў і прыходзьце са сваімі караблікамі! Запуск караблікаў адбудзецца ў 14.00!

Калі нехта забыўся, як рабіць караблікі, вось некалькі шпаргалак 🙂

variant 1

variant 2

variant 3

Далучайся і запрашай сяброў! Запусці свой караблік свабоды, і няхай мары кожнага з нас здейсняцца!

Сустрэча ў кантаце — http://vk.com/event37186916

no visa

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Юрей
    Ответить

    Визы должны быть! Зачем в Польше быдло? Другой вопрос что дешевле — 30 евро оптимально. А если не можешь заплатить 30 евро — то зачем тебе туда ехать?

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый