Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

У Берасці зноў найшлі клад

Падчас рэканструкцыі Берасцейскага тэатра  лялек па вуліцы Леніна працоўныя знайшлі манеты.

Гэта адбылося падчас адвалу чарговай порцыі будаўнічага смецця. Уміг працэс пагрузкі спынілі і працоўныя пачалі збіраць артэфакты.

Пакуль на аб’ект прыбылі супрацоўнікі Ленінскага РАУС Берасця, людзі вынялі з грунта 33 польскіх гроша 1923 года выпуску і адзін відэлец.

Выкладчык Берасцейскага універсітэта імя А. С. Пушкіна, вядучы спецыяліст па археалогіі Аляксандр Башкоў распавёў, што падобнага роду знаходка ў горадзе над Бугам была знойдзена ў пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя:

− Хавалі іх заможныя людзі перад надыходам гітлераўцаў. Яны спадзяваліся, што пасля вайны вернуцца і знойдуць свае каштоўнасці. Акрамя гэтага, у перыяд 20 – 30 гадоў XX стагоддзя сталовыя прыборы лічыліся рэчамі каштоўнымі. Таму не дзіўна, што з польскімі грашыма ў падставе тэатра знайшлі відэлец.

Праваахоўнікі знойдзенае канфіскавалі і перадалі для ацэнкі ў абласны краязнаўчы музей, дзе звычайна і праводзяць экспертызу выяўленых на тэрыторыі Берасцейшчыны скарбаў.

Паводле: zarya.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *