Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Штраф за прыдуманую настаўніку мянушку

У Кодэксе аб адукацыі з’явіцца норма, што будзе забараняць прыдумляць выкладчыкам і настаўнікам мянушкі.

Ініцыяваў прыняцце зменаў ў Кодэксе “Нацыянальны прафесійны саюз выкладчыкаў”.

Прафсаюз таксама прапануе замацаваць у Кодэксе норму, якая будзе абмяжоўваць празмерныя асабістыя кантакты з выкладчыкамі. Напрыклад, падвозіць іх на асабістым аўтамабілі пасля заняткаў, частаваць іх ласункамі ў навучальны час і задаваць любыя пытанні, якія тычацца палітыкі і асабістага жыцця. Калі ж такія пытанні ў вучняў або студэнтаў усё ж узнікаюць, то прафсаюз прапануе афармляць пісьмовы запыт на імя кіраўніка ўстановы з наступным узгадненнем у Гарвыканкаме. Пісьмовы адказ павінен быць дадзены на працягу 30 каляндарных дзён.

Яшчэ адна прапанаваная саюзам норма – караць штрафам у 3 базавыя велічыні (з 1 красавіка 1 БВ – Br100 тыс.) вучняў, якія прыдумляюць выкладчыкам мянушкі і, тым больш, выкарыстоўваюць іх у межах навучальнай установы (за гэта прапануе ўвесці штраф у 5 БВ).

Паводле tut.by

2 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *