Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Конкурс ад Адукацыі.інфо

Каманда сайта www.adukacyja.info абвяшчае конкурс на лепшы здымак, серыю здымкаў, калаж ці відэа на тэму “Адукацыя — стыль жыцця!”. Галоўны прыз – летнік у Нямеччыне!
Удзельнічаць можа кожны жадаючы 🙂

Дасылайце здымкі на электронную скрыню [email protected] да 1 мая 2012 года і пазначце тэму мэйла “Конкурс”, сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, а таксама кантактную інфармацыю. Відэа запампоўвайце на youtube, у лісце дасылайце толькі спасылку!

Пераможцы будуць вызначаныя ў розных намінацыях. Наведвальнікі сайта змогуць удзельнічаць у галасаванні за лепшую працу. Да галасавання на сайце журы будуць дапушчаныя 10 прац — фіналістаў конкурсу.

Аўтараў лепшых здымкаў, серыяў здымкаў, калажаў і відэа чакаюць прывабныя ўзнагароды, сярод якіх — удзел у адукацыйным летніку ў Нямеччыне!

Паводле Адукацыя.інфо

Konkurs

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *