Сяргей Маскевіч, міністр адукацыы,  афіцыйна заявіў аб пераходзе на 4-х гадовы тэрмін навучання ў ВНУ. Большасць універсітэтаў перайдуць на новую сістэму ўжо з верасня гэтага года.

Скараціць тэрмін навучаньня да чатырох гадоў для сельскагаспадарчых спэцыяльнасцей прапанаваў Лукашэнка яшчэ у жніўні 2011 году.

Тады б пяты год студэнты, на яго погляд, маглі б «быць на палях», бо звычайна студэнты мала сутыкаюцца з сельскай гаспадаркай.

«Магчыма, варта скараціць тэрмін навучання на год. Альбо пяты год, я настойваю на гэтым, усе студэнты павінны быць на палях», — сказаў тады Лукашэнка.

Ужо прынята новая канцэпцыя выкладання . Яна прадугледжвае памяншэнне колькасці аўдыторных гадзін, павялічванне самастойнай працы студэнтаў, выключэнне дублявання дысцыплін, якія праходзяць у агульнаадукацыйных установах.

Па некаторых звестках, у тэхнічных ВНУ значна зменшыцца выкладанне такіх дысцыплін, як:  гісторыя Беларусі, сацыялогія, псыхалогія. Пры гэтым некалькі гадзін беларускай мовы ў беларускіх унівэрсытэтах усё ж пакінуць. Гэтак сама, як і ідэалогію беларускай дзяржавы. Верагодна, змены ў праграмах і тэрмінах навучаньня прывядуць да значнага скарачэння колькасці выкладчыкаў.

[supsystic-social-sharing id="1"]