Абвяшчаецца конкурс заявак на стыпендыі ў рамках праграмы “Erasmus Mundus Partnership for Belarus, Ukraine, Moldova (EMP-AIM)”.

Гэты праект аб’ядноўвае 17 універсітэтаў з краін Еўразвяза, Беларусі, Украіны і Малдовы і накіраваны на наладжванне сталага структурнага супрацоўніцтва паміж гэтымі навучальнымі ўстановамі з мэтай умацавання акадэмічнага, культурнага і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі ЕЗ і Усходне-Еўрапейскім рэгіёнам. Дадзены праект каардынуецца Універсітэтам Mykolas Romeris (Літва).

Праект “Эразмус Мундус Партнёрства для Беларусі, Украіны і Малдовы (EMP-AIM)” прапануе стыпендыі для студэнтаў, магістраў, аспірантаў і выкладчыкаў на восень 2012 г.:
з Беларусі, Малдовы і Украіны для навучання, выкладання альбо правядзення даследаванняў у 8 еўрапейскіх партнёрскіх універсітэтах (73 стыпендыі ў межах першага конкурсу заявак);
з 8 еўрапейскіх універсітэтаў для навучання, выкладання альбо правядзення даследаванняў ў 9ці партнёрскіх універсітэтах з Беларусі, Малдовы ды Украіны (21 стыпендыя ў межах першага конкурсу заявак).

Праект фінансуецца Еўрапейскай камісіяй
Больш падрабязную інфармацыю на ангельскай мове можна знайсці на сайце праграмы emp-aim.mruni.eu.
Скрайні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2012.

Інфармацыю пра заяўку можна знайсці тут

Па інфармацыі «Офіса за дэмакратычную Беларусь»

Erasmus Mundus

[supsystic-social-sharing id="1"]