24 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з велаклубам «Кола-БОК» правяла акцыю пад дэвізам » Беражы будучыню — 2! «.

У ходзе мерапрыемства быў арганізаваны велапрабег па маршруце: стаянка МК «Брэсцкая крэпасць — герой» (старт) — праспект Машэрава — Маскоўская — Гаўрылава — Ленінградская — стаянка СК «Вікторыя» (фініш).

На акцыю сабралося каля 200 удзельнікаў. Далучыліся і прадстаўнікі кампаніі «За Вела Берасце!» арганізаванай АРР «Дзедзіч». Акрамя звычайных двухколавых сяброў можна было ўбачыць і вельмі незвычайныя ровары. Мяне асабліва здзівіла рэканструкцыя ровара часоў ВАВ.

Прыемна ехаць па роўнай дарозе не скачучы з тратуара на тратуар, з аднадумцамі-роварыстамі. Кіроўцы падтрымліваючы сігналілі, мінакі махалі рукамі. Атмасфера свята!

На акцыю сабраліся не толькі мясцовыя велааматары, але і госці з суседняй Польшчы.

Ежы Токаюк, кіраўнік велаклуба (Польшча):
Прыехалі, каб пачаць з вамі разам Веласезон. Мы вельмі шмат ездзім па Беларусі, арганізавалі шмат сумесных мерапрыемстваў.

Аднак, хацелася б зрабіць некалькі заўваг для далейшай арганізацыі такіх мерапрыемстваў.

— Дрэнная падрыхтоўка руху. У сярэдзіне калоны рабілася невядома што. Удзельнікі былі розных узростаў і падрыхтоўкі,  і саздалі адзін аднаму аварыйныя сітуацыі.

— Абраза кіроўцаў. Некаторыя ўдзельнікі акцыі дапускалі абразлівыя выразы ў адрас кіроўцаў. Гэта, вядома, заўвага не арганізатарам, а сумленню удзельнікаў.

Па заканчэнні велапрабегу, на стаянцы СК «Вікторыя» былі праведзены конкурсы на веданне ПДР і фігурную язду на ровары.

 

[supsystic-social-sharing id="1"]