21 красавіка ў Берасці адбудзецца адкрыццё аўтасезона’12. Мерапрыемства такога роду і маштабу ў горадзе над Бугам праводзіцца ўпершыню.
Асноўным месцам правядзення аўтасвята стане Берасцейскі карцінгавы стадыён “АЛЬЯНС”.
У мерапрыемстве прымуць удзел аўтаклубы Берасця, Менска і іншых гарадоў Беларусі. Далучыцца да адкрыцця аўтасезона’12 можа кожны жадаючы.
Праграма фестываля:
1. Парад аўтаклубаў (пачатак мерапрыемства запланавана на 12:00 2012/04/21. Праезд аўтакалонай па маршруце “Крэпасць-Машэрава-Маскоўская-праспект Рэспублікі-Чырвоны двор” у суправаджэнні машын ДАІ);
2. Прыбыццё на картодром (пабудова экіпажаў, прадстаўленне экіпажаў і аўтаклубаў ўсім удзельнікам і гасцям. (13:00) Узняцце сцяга РБ. Выступ арганізатараў фестывалю і гасцей (губернатар Берасцейскай вобласці). Парад клубаў па гоначнаму колу. Выезд у кемпінгавую зону. Размяшчэнне аўтамабіляў удзельнікаў на кемпінгавай зоне, у адпаведнасці з расстаноўкай);
3. Правядзенне асноўнай праграмы (запланавана 3 конкурса: спрынт, конкурс на веданне ПДР, конкурс замена кола. Суддзямі на дадзеным мерапрыемстве будуць супрацоўнікі ДАІ);
4. Падвядзенне вынікаў і ўручэнне кубкаў і грамат клубам ад ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама.
Падчас правядзення фестывалю жадаючыя госці і ўдзельнікі могуць паездзіць на картах, таксама па спецыяльных трасах на квадрацыклах.
Сустрэча УКантакце: http://vk.com/event37035037