У абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы выстаўлена экспазіцыя фатаграфій Берасцейскага Экалагічнага Інфармацыйнага Цэнтра ГА «Экадом».

Тэматыка гэтай не зусім звычайнай выставы — экалогія, прыгажосць прыроды і яе насельнікі. На 25-ці фотаздымках можна паглядзець на яшчэ некранутыя куткі планеты: Галапагосскія выспы, Егіпет з Белай пустыняй, Гандурас з чырвоным папугаем ара, нацыянальныя паркі розных краін і многае іншае.

Эка-выстава будзе доўжыцца некалькі месяцаў.

Відэарэпартаж з  выставы ў абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы можна паглядзець тут .

У Берасці праходзіць эка-выстава

Эка-выстава ў Берасці ( Фота: regionby.org)

[supsystic-social-sharing id="1"]