ISIC (International Student Identity Card) — гэта студэнцкі білет міжнароднага ўзору, які выпускаецца пад эгідай ЮНЕСКА і з’яўляецца пасведчаннем асобы , турысцкай і дысконтнай, дасугавай картай і гэтак далей.

Карта ISIC з’яўляецца і пасведчаннем асобы (добрая замена пашпарце, які можна пакінуць у нумары, каб не страціць), турысцкай і дысконтнай, дасугавай картай, якая дае права доступу ў студ.гарадкі па ўсім свеце.

Сярод асноўных бонусаў ISIC можна вылучыць скідкі, ільготы, а то і бясплатныя правы на квіткі гарадскіх, міжгародніх і міжнародных маршрутаў; магчымасць пражывання ў хостелах і кемпінгах; на наведванне музеяў, выстаў, фестываляў; наведванне рэстаранаў, кафэ, начных клубаў; наведванне спартыўных мерапрыемстваў ; пракат аўтамабіляў, ровараў і спортінвентару.

Да прыкладу,  паездка ў Прагу абыдзецца танней, так як ISIC дае права на зніжку для людзей маладзей 26 гадоў. Або пры куплі білетаў у Дзіснэйлэнд пакажыце карту, і зэканоміце грошай на чызбургер (: Уладальнікі ISIC пастаянна ўдзельнічаюць у раздачы розных плюшак (часта, праўда, не падазраючы пра гэта). Так кожнай карце даецца Пін-код для 60 хвілін бясплатных званкоў са Skype на хатнія і мабільныя тэлефоны. Спіс самых папулярных зніжак Еўропы можна паглядзець тут, астатняе шукайце на афіцыйным сайце.

Аднак зніжкі працуюць не толькі ў Еўропе і ЗША, але і ў Беларусі. Шматлікія турфірмы, інтэрнэт-кафэ, клубы і нават Максдоналдс прапануюць свае плюшкі мінскім уладальнікам ISIC.

Карта ISIC дзейнічае з 1 верасня бягучага года па кастрычнік наступнага каляндарнага года.
Для афармлення неабходна мець пры сабе:
1) студэнцкі білет і яго копію (толькі дзённая форма навучання!);
2) адну фатаграфію 3х4, каляровую або чорна-белую (самі будзеце ўклейваць :))
3) пашпарт і яго копію.

Афармленне ISIC абыдзецца ў 50 тысяч бел.рублей.

У Мінску картку можна зрабіць у Цэнтры моладзевых падарожжаў пр.Машэрава 17 корпус 1 офіс 101

karta

Працуюць з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 18:00 без абеду. Усё робіцца на месцы: аплаціў, уляпіў фота, заламініроваць, і праз 10 хвілін Вы ўжо ўладальнік карты.

Тэлефоны (+375-17) 293-17-49, 293-18-11
(+375-29) 102-11-22 Вэлком
(+375-33) 340-03-03 МТС
(+375-25) 510-20-30 Лайф

Паводле eurotripby.blogspot.com

ISIC

[supsystic-social-sharing id="1"]