АРР «Дзедзіч», «Аазіс» і «Моладзь БНФ» працягваюць кампанію “Наша мова” па  папулярызацыі беларускай мовы ў розных галінах жыццядзейнасці беларусаў. У гэты раз вызначаецца самая папулярная айчынная музыка.

У рамках кампаніі прапануецц аматарам музыкі абраць лепшыя, на іх погляд, песні беларускіх выканаўцаў (вядома, на роднай мове) па наступных намінацыях:
1) BY-Dance (папулярная танцавальная музыка)
2) БардArt (аўтарская, бардаўская песня)
3) Наша традыцыя (фольк і этнамузыка, магчыма paganmetal)
4) Жыве rock`n`roll! (айчынныя rock-кампазіцыі)
5) Наша цяжкасць (metal усіх накірункаў, hardcore, punk і астатняя цяжкая інструментальная музыка)
6) Hip-Hop паэзія (песні rap-выканаўцаў і набліжаныя да іх стылі)
7) Нота пратэсу! (песні, якія адлюстроўваюць пратэсныя настроі, нязгоду і інш.)
8) Спяем пра Радзіму! (песні пра Беларусь)
9) Кахаю ды спяваю (песні пра каханне)
10) РжакаSong (лепшыя гумарыстычныя кампазіцыі)

Свае прапановы трэба пісаць у абмеркаваннях у сустрэчэ у Кантакцеhttp://vk.com/event36760887

Па выніках у кожнай намінацыі будзе вызначаны рэйтынг з 10 кампазіцый. Такім чынам мы атрымаем 100 лепшых песень на беларускай мове.

Nasha Mova

[supsystic-social-sharing id="1"]