Вясна наступіла. На градусніку ўжо плюсавая тэмпература і снег даўно растаў. Таму веласіпедысты Берасця адкрываюць новы веласезон’12, каб расцерці разгультаеныя, пасля зімы, цягліцы.

Адкрыццё веласезона’12 – першае веласвята ў Берасці ў гэтым годзе, гэта падзея, якую нецярпліва чакаюць усе тыя, хто неабыякавы да ровара.

Гэта свята, якое дазволіць кожнаму пагутарыць з аднадумцамі, сустрэць старых сяброў і абзавесціся новымі знаёмствамі, даведацца шмат цікавага і новага па велатэме, парадавацца вясне, і, вядома ж, удосталь пакатацца на любімым двухколавым кані.

Усе жадаючыя прыняць удзел у адкрыцці веласезона’12 могуць далучыцца да велапакатушкі па маршруце Берасце — Белавежская пушча — Берасце, якую арганізуюць веласіпедысты горада над Бугам.

Дадзенае спартыўнае свята, праводзіцца з мэтай папулярызацыі і развіцця велатурызму, а таксама прыцягнення моладзі і шырокіх мас насельніцтва да здаровага ладу жыцця.

Калі ровар для Вас — нешта большае, чым проста сродак перамяшчэння, калі Вы любіце катацца, і тым больш, калі Вы толькі задумаліся аб набыцці ровара — далучайцеся да грандыёзнага свята для веласіпедыстаў і актыўных людзей — «Адкрыцця веласезона’12».

Сустрэча УКантакце: http://vk.com/groups#/event36661926

[supsystic-social-sharing id="1"]