21 сакавіка у Грамадскім культурным цэнтры (ГКЦ) адбудзецца літаратурны вечар «Паэтычны вянок Берасцейшчыны» прымеркаваны да Міжнароднага дня паэзіі.

Пачнецца ён а 18:00-й гадзіне, але да пачатку літаратурнага вечара ў холе ГКЦ будзе праходзіць выстава кніг, паэтычных зборнікаў, анталёгіяў, выдадзеных за апошнія гады нацыянальных супольнасцей.

Там можна будзе сустрэць такіх паэтаў як Мікалай Герасімік, Юры Носаль, Сцяпан Давідзюк, Кірыла Азімко. Там жа можна будзе пазнаёміцца і пагутарыць з імі.

Ініцыятарам правядзення літаратурнага вечара выступіў міжнацыянальны клуб Сяброўства, які аб’ядноўвае прадстаўнікоў асноўных арганізацый нацыянальных культур Берасцейшчыны.

Нагадаем, што сусветны дзень паэзіі адзначаюць 21 сакавіка, яго заснавала ЮНЕСКА у 1999 годзе. Яго мэта — гэта прасоўванне чытання, пісання, друкавання і вучэнні паэзіі па ўсім свеце.

Паэзія

Фота: http://www.odessa.net

[supsystic-social-sharing id="1"]