Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

“Лінія Сталіна – гомельскі рэгіён”

Аматарскі фільм, прысвечаны сталінскім рэпрэсіям на Гомельшчыне, быў зняты актывістамі кааліцыі “Наша Альтэрнатыва”.

Гэты фільм – альтэрнатыўны погляд на лінію Сталіна, аповед пра тое, якой яна была ў рэчаіснасці, пра тое, якім было нашае савецкае мінулае насамрэч. Ён заснаваны на паказаннях сведкаў тых жудасных падзей – яны распавядаюць пра свой лёс і пра лёс нашай краіны без цэнзуры і ідэалогіі.

Матэрыялы сабраны з розных раёнаў Гомельскай вобласці. У стварэнні фільма прымалі ўдзел: Канстанцін Жукоўскі, Аляксандр Сівакоў, Ларыса Шчыракова, Сяргей Саладухін, Андрэй Цянюта, Яўген Якавенка, Андрэй Папоў.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *