Некаторыя кажуць, што «беларуская мова – бедная мова. Потому что на беларускай мове нельзя сказать что-то великое». Абвергнуць гэтае спрэчнае сцвярджэнне актывісты «Дзедзіча» прапаноўваюць з дапамогай складання ТОП-100 празаічных твораў на беларускай мове.

Акцыя ТОП-100 Укантакце

Акцыя ТОП-100 Укантакце

У межах кампаніі «Наша мова» АРР «Дзедзіч» адкрывае галасаванне за выбар найлепшай прозы на беларускай мове. Спачатку ў адмысловай суполцы Ўкантакце будзе наладжана абмеркаванне, якія творы вартыя таго, каб апынуцца ў рэйтынгу «ТОП-100 беларускай прозы». Кожны ахвотны можа дадаваць свае прапановы ў гэты спіс.

Збор прапановаў будзе цягнуцца да 25 сакавіка. Пасля гэтага на сайце «Дзедзіча» будзе наладжана галасаванне за выбар лепшых з прапанаваных варыянтаў.

Кіраўнік «Дзедзіча» Дзмітрый Шыманскі асноўнай мэтай акцыі бачыць заахвочванне моладзі да чытання беларускай літаратуры:

— Як вядома, моладзь імкнецца мець усё самае папулярнае, самае топавае, з вышэйшых пазіцый рэйтынгу. Глядзяць самыя рэйтынгавыя фільмы, слухаюць самую папулярную музыку. Чытаць усё запар са школьнай праграмы часам бывае сумна, а бывае патрапіцца нешта такое, што пасля наогул нічога чытаць не хочацца. Давайце паспрабуем зацікавіць маладых людзей самым найлепшым. А далей, прызвычаіўшыся да чытання беларускага, яны самі будуць пашыраць спіс сваіх любімых кніг.

Увага!!! Каб дадаць свае прапановы ў спіс, калі ласка, заходзьце сюды: http://vk.com/nasha_mova_top_100. Напішыце ў каментах імя і прозвішча пісьменніка, а пасля — назву твора, які вы прапаноўваеце ў гэты спіс.

Нагадаем, што кампанія «Наша мова» была ініцыяваная берасцейскімі арганізацыямі «Дзедзіч», «Аазіс» і «Моладзь БНФ» у 2011г. і мае на мэце папулярызацыю беларускай мовы сярод берасцейскай моладзі.

Кампанія выкарыстоўвае розныя формы працы з насельніцтвам (флэш-мобы, улёткі, збор подпісаў, рэклама беларускай літаратуры ў грамадскім транспарце) і выклікала шырокі рэзананс, актыўна абмяркоўваецца на рэгіянальных сайтах і ў сацыяльных сетках.

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Маша
    Ответить

    А калі мяне няма Укантакце, можна свае прапановы тут выкладаць?
    Думаю, я не адна такая 🙂

    Thumb up 0 Thumb down 0

  2. Melisa
    Ответить

    Выкладваю свае прапановы тут 🙂

    Уладзімір Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім»
    Уладзімір Караткевіч «Сівая легенла»
    Уладзімір Караткевіч «Ладдзя роспачы»
    Уладзімір Караткевіч «Дзе мой край» (вершы)
    Якуб Колас «Міхасёвы прыгоды»
    Ягуб Колас «Новая зямля»
    Якуб Колос «Родня вобразы» (вершы)
    Янка Купала «Мая малітва»(Я буду маліцца) (вершы
    Янка Купала «Спадчына» (Ад прадзедаў спакон вякоў) (вершы)
    Рыгор Барадулін «Трэба дома бываць часцей» (вершы)
    Генадзь Бураўкін «Я не ганю землі чужыя» (вершы)
    Генадзь Бураўкін «Мне б з табою б лепей размінуцца» (вершы)
    Валярына Кустава «Калыханка для Бога» (вершы)
    Канстанцыя Буйло «Люблю» (вершы)
    Еўдакія Лось «Я прачытала, што ў адной краіне» (вершы)
    Максім Багдановіч «Зорка Венера» (вершы)
    Максім Багдановіч «Пагоня» (вершы)
    Ларыса Геніюш «Наша мова» (вершы)
    Сяргей Грахоўскі «Мама» (вершы)
    Кандрат Крапіва «Дыпламаваны баран» (байкі)
    Янка Маўр «Сын вады»
    Янка Маўр «Палескія рабінзоны»
    Іван Мележ «Людзі на балоце»
    Аркадзь Куляшоў «Мая Бесядзь» (вершы)
    Алесь Камоцкі «Я велаю»
    Уладзімір Някляеў «Дзевяты плач» (вершы)
    Уладзімір Някляеў «Залатыя страты» (вершы)

    Thumb up 0 Thumb down 0

  3. Melisa
    Ответить

    Шаноўны Дзмітрый Шыманскі!

    Прапаную змясціць звесткі пра гэтую акцыю і ў іншыя сацыяльныя сеткі, напрыклад у фэйс, твітэр.

    Thumb up 0 Thumb down 0

    • dzedzich
      Ответить

      То Melisa. Я ў сваім акаўнце ў фэйсбуку змясціў.
      Калі можаце дапамагчы з распаўсюдам інфармацыі — будзем удзячныя!
      Але для вершаў у нас будзе асобны рэйтынг. Проста вельмі складана параўноўваць вершы і прозу ў адным рэйтынгу.

      Thumb up 0 Thumb down 0

  4. Regine
    Ответить

    Вось і мяне няма «Ў кантакце», таму адразу выкажуся тут, бо ўсё роўна ніякіх вынікаў ня будзе. Дык вось, шкада, калі творы вызначаюць не праз чытаньне, а паводле імёнаў, назваў, знаёмстваў. Напрыклад, у агульны сьпіс, каб вырашаў актыўны ЧЫТАЧ безсумніўна трапіла б маштабная й бліскучая эпапея Васіля Якавенкі «Пакутны век» (чытайце і вздрогнете, як віртуозна закручана). Я асабіста за апошні год уразіўся трэцяй кнігай Кастуся Травеня «Брыгадны генэрал» ( http://arche.by/by/page/reviews/8095 ), але гэта традыцыйная проза. Ці знойдзецца месца ў гэтым топе татальнаму авангарду? Баюся, што не, а часопіс «Верасень» №4 за 2011 піша: «Новая кніга Вітаўта Мартыненкі «Rock on-line» — гэта жорсткае, часьцяком агіднае, але займальнае чытво, якое робіць кнігу ўнікальным дакумэнтам нашай парадаксальнай эпохі расчараваньняў і надзей, падобным на постмадэрнісцкі раман, дзе жывыя характары разгортваюцца на вострых дакумэнтах».

    Thumb up 0 Thumb down 0

  5. Regine
    Ответить

    Дарэчы, гутарка з аўтарам кнігі «Rock on-line» Вітаўтам Мартыненкам будзе сёньня (27.03.12) на 8-м тэлеканале ў праграме «Бульбокс» (23.25). Паўтор 30.03.12.

    Thumb up 0 Thumb down 0

  6. Regine
    Ответить

    Памылка. Паўтор перадачы «Бульбокс» з Мартыненкам не 30-га, а 29-га ў 23.05. Учора было строма!

    Thumb up 0 Thumb down 0

  7. Frapёr
    Ответить

    У каго не апынулася тэлевізара пад рукой, згаданая тут перадача «Бульбокс» стаіць у сеціве vimeo.com/39188206

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый