Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
АдукацыяЕўраклуб

Стыпендыі “ERASMUS MUNDUS”

Прыём заявак на прадастаўленне стыпендыяў працягвае партнёрства “Erasmus Mundus” Беларусь-Украіна-Малдова. Шанец атрымаць гранты маюць і студэнты, і супрацоўнікі беларускіх ВНУ.
Партнёрства аб’ядноўвае 17 універсiтэтаў краінаў Еўразвязу, Беларусі, Украіны  i Малдовы ды імкнецца да ўсталявання арганізаванага i  ўстойлівага супрацоўніцтва паміж універсiтэтамі-удзельнікамі. Праект каардынуе ўніверсiтэт Мікаласа Ромэрыса (Літва).

Стыпендыі будуць прадастаўляцца ад восені 2012 году студэнтам бакалаўрыятаў, магістратураў, аспірантураў і дактарантураў, і таксама супрацоўнікам ВНУ.

Падрабязная інфармацыя пра стыпендыі, крытэры адбору i патрабаванні да ўдзельнікаў можна знайсцi на сайце emp-aim.mruni.eu 

Апошні тэрмін падачы заявак: 18 сакавіка 2012 году.

Паводле eeas.europa.eu

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *