Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Магніты свабоды

Прыхільнікі Руху “За Свабоду” выпусцілі чарговую партыю магнітаў і налепак з выявамі нацыянальных сімвалаў – бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”.

Беларусы вешаюць гэтыя магніты на аўтамабілі, а ў каго іх няма – проста на хатнія лядоўні. Паколькі магніты прызначаюцца больш для аўтамабіляў, то была абрана флюорысцэнтная фарба максімальна яркая, у той жа час якая з’яўляецца адценнем чырвонага. Разлічана гэта на тое, каб прыцягнуць увагу вадзіцеляў, якія едуць ззаду.

Бліжэй да Дня Волі (25 сакавіка) Рух “За Свабоду” арганізуе сустрэчы ў рэгіёнах з аўтамабілістамі, дзе і будуць прэзентавацца новыя налепкі і магніты. У Менску пра магніты пытайцеся ў офісах Руху “За Свабоду” (пр-т Незалежнасці, 80-73; тэлефон – 280-88-63), Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3; 284-50-12) і Таварыства беларускай мовы (Румянцава, 13; 284-85-11).

У Берасці набыць сімволіку можна на офісе АРР “Дзедзіч” па адрасе вул. Кірава 60 кв.1, тэлефон (029) 161-39-38. Офіс працуе з 10.00 да 13.00.

naliepka pahonia

naliepka pahonia

naliepka pahonia

naliepka pahonia

naliepka pahonia

Рух “За Свабоду”

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *