Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Музыка

«Прыгажосць» з Менска здзівіць берасцейцаў

Сталічны гурт «Альбіён» з канцэртнай праграмай адпраўляецца ў свой першы тур «Прыгажосць». У рамках тура запланавана 17 канцэртаў у гарадах Расеі, Кітая і Беларусі,сярод які адзначана і Берасце.

У пачатку 2012 года ў гурце адбыўся шэраг перамен. Па-першае яны змянілі назву «Альбіён» на Лермант, па-другое прынялі ў каманду новага барабаншчыка Сяргея Кучынскага, у трэціх, пачалі актыўна працаваць над новымі песнямі.

Глыбокія, празрыстыя тэксты гурта Лермант спалучаюцца з зачаравальнай музыкай у арыгінальнай аранжыроўцы. Цяпер у іх творчасці няма звыклых гітарных рыфаў, замест іх гучаць клавішныя.

Гэтыя перамены можна будзе адчуць зусім хутка. Канцэрт адбудзецца ў клубе “Сфера” (вуліца Суворава, 108) 19 красавіка. Пачатак а 19.00-й. Кошт квіткоў: 40 000 рублёў (танцпол), 60 000 рублёў (месца застолікам).

Гурт Лермант

Гурт Лермант

Фота: www.lermont-music.ru

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *