3-4 сакавіка ў Берасці Асамблея НДА пры падтрымцы АРР «Дзедзіч» правяла семiнар па пытаннях інфармацыйнай бяспекі для ўсіх, хто хоча пазбегнуць узлома свайго кампутара, паштовай скрынкі і асабістых дадзеных.

На семінары разглядаліся пытанні бяспечнай сувязi праз iнтэрнэт,  бяспечнага захоўвання iнфармацыi на кампутары i электронных носьбітах. Частка заняткаў была прысвечана метадам дзейнасцi спецслужб у дачыненні да кампутарнай інфармацыі  i магчымасцям нейтралiзацыi iхняга ўплыву на дзейнасць актывiстаў. Уздымаліся пытанні выбару больш якасных праграм і антывірусаў.

Акрамя тэарэтычных лекцый, на другі дзень семінару прайшлі і практычныя заняткі па асваенні неабходнага праграмнага забеспячэння для бяспечнага карыстання кампутарам.

У семiнары ўзяло ўдзел 15 маладых чалавек, актывiсты грамадскіх арганізацый рэгіёна і проста зацікаўленыя людзі. Па iх словах, тэматыка семiнара мае на сёння вялiкую актуальнасць.

Берасцейская моладзь з актыўнай грамадзянскай пазiцыяй хоча ведаць, як можна себя абараніць.

[supsystic-social-sharing id="1"]