Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Фестываль беларускай культуры ў Польшчы

Усходні Інстытут, Універсітэт імя Адама Міцкевіча сардэчна запрашае на Фестываль беларускай культуры, які пройдзе з 28 лютага па 2 сакавіка ў Польшчы.

Праграма багатая шматлікімі навуковымі, культурнымі і забаўляльнымі прапановамі. Падчас фестывалю ўдзельнікі будуць мець унікальную магчымасць пазнаёміцца з сучасным беларускім фільмам і тэатрам, паслухаць гісторыі пра падарожжы па Беларусі, пакаштаваць беларускія стравы, пад беларускую музыку, паглядзець выставу фотаздымкаў, а таксама прыняць удзел у канферэнцыі.

Праграма фестывалю:

28 лютага — Сустрэча з вандроўнікам

“Край буслоў, бярозаў ды квасу, то бок Беларусь з нутры” Анна Кулешэвіч, студэнтка усходазнаўства, целам народжаная ў Познані, а душою на ўсходзе, у падарожжах знайшла свой ключ да жыцця, ахвотна ездзіць паўсюль, але найахвотней вяртаецца “дадому” — у Беларусь.

Old School Pub, Pl. Bernardyński 2/2

29 лютагаУсходазнаўчы дыскусійны кінематаграфічны клуб

Праекцыя фільма “Masakra“, рэж. Андрэй Кудзіненка, перад праекцыяй адбудзецца прэлекцыя, а пасля праекцыі дыскусія.

Klubokawiarnia “Meskal”, ul. Nowowiejskiego 17

1 сакавікаПапулярна-навуковая канферэнцыя

Выступы, якія закрануць палітычную, грамадскую і культурную тэматыку.

Collegium H. Cegielskiego, sala B ul. 28 Czerwca 1956 r. nr 198

1 сакавікаТэатральнае чытанне п’есаў

“Пакаленне jeans” Мікола Халезін, “ПлошчаВіталь Воранаў

Тэатральнае чытанне п’ес правядзе тэатральная група Мэлянхолікот (Melancholikot). Пасля прэзентацыі адбудзецца гутарка з заснавальнікам Беларускага Культурна-Асветніцкага Цэнтра ў Познані, Віталём Воранавым. Сустрэчу правядуць Пётр Бычко і Наталія Грыгель.
Piwnica Pod Blaszanym Kurem (niegdyś Piwnica Farna), Plac Kolegiacki 14/15

2 сакавіка —  Музычна-фатаграфічная-кулінарная вечарына

Вечар беларускай музыкі і дэгустацыі ў спалучэнні з выставай фотаздымкаў Уладзіслава Мігдалёнка

Klub Czytelnia, ul. św. Marcin 69

Фестываль пад патранатам Беларускага Культурна-Асветніцкага Цэнтра ў Познані
Медыйны патранат:
Portal: dlastudenta.pl; Kontra – Niezależne Media Studentów UAM; Radio Meteor; Podotykaj sobie Poznań

Паводле novychas.org

Фестываль беларускай культуры

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *