У рамках кампаніі «Наша мова» Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» зладзіла чарговую акцыю.

Зараз пад час доўгіх паездак у аўтобусах людзі апроч рэкламы змогуць пачытаць у грамадскім транспарце і класікаў беларускай літаратуры: урыўкі з твораў Купалы, Гарэцкага, Караткевіча і Быкава.

Галоўная мэта акцыі — папулярызацыя беларускай мовы і культуры. «Дзедзіч» спадзяецца, што людзі, прачытаўшы цікавыя ўрыўкі, захочуць прачытаць творы цалкам, а надалей і іншыя творы нашай багатай літаратуры.

Кіраўніцтва аўтобуснага парку пазітыўна паставілася да акцыі — ўрыўкі з’явіліся на пяці аўтобусных маршрутах.

[supsystic-social-sharing id="1"]