З 02 па 4 сакавіка 2012 года Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя «Грамадзянскі форум» арганізуе трохдзённы выязны семінар для ўдзельнікаў студэнцкага самакіравання універсітэтаў Берасцейскага рэгіёну.

На семінары ўдзельнікі прэзентуюць свае студэнцкія органы самакіравання, прааналізуюць праблемы і поспехі ў сферы грамадскага жыцця, спрагназуюць тэндэнцыі развіцця гэтага кірунку, а таксама навучацца матываваць сябе і навакольных на валанцёрскую працу і лідэрства.

Заняткі пройдуць у форме малых груп, мазгавых штурмаў, і ролевай гульні «Лідэр студэнцкага органа самакіравання», якая дапаможа набыць вопыт у перадвыбарнай барацьбе, а гэтак жа дазволіць расслабіцца і ад душы і павесяліцца ўсім удзельнікам.

Актыўныя формы навучання запатрабуюць праявіць свае камунікатыўныя, інтэлектуальныя і акцёрскія здольнасці, уменне пераконваць і спрачацца, знаходзіць падтрымку і атрымліваць перамогу ў канкурэнтнай барацьбе.

Арганізатары прыцягнуць спецыялістаў якія валодаюць багатым асабістым вопытам у галіне студэнцкага самакіравання, лідэрства, са Швецыі і Украіны, якія зробяць прэзентацыі студэнцкіх парламентаў Швецыі і органаў студэнцкага самакіравання Украіны.

Гэтак жа ўдзельнікаў чакаюць лекцыі і трэнінгі на іншыя карысныя для лідэра студэнцкага самакіравання тэмы.

Патрабаванні да удзельнікаў:

• узрост ад 18 да 31 года;

• вучыцца на дзённым аддзяленні БрДТУ, БрДУ ім. А.С.Пушкіна, БарДУ, ПалесДУ;

• выплата рэгістрацыйнага ўзносу ў памеры 30 тысяч беларускіх рублёў (пасля адбору);

• удзел у студэнцкім савеце альбо іншым калегіяльным органе студэнцкага самакіравання: студэнцкім навуковым грамадстве, актыўны ўдзел у жыцці факультэта, правядзенні культ-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемстваў.

Для ўдзелу неабходна выслаць заяўку на электронны адрас арганізацыйнага камітэта семінара: [email protected]. Апошні тэрмін падачы заяўкі: 24.00 гадзіны 26-га лютага 2012 года.

У заяўцы павінны быць:

  • Прозвішча, імя
  • дата нараджэння
  • тэл. і e-mail заяўніка
  • поўнае найменне навучальнай установы
  • факультэт
  • курс
  • студэнцкі орган, у якім заяўнік прымае ўдзел, і яго пасаду ў ім.

Колькасць месцаў абмежавана. Запрашэнне для ўдзелу ў семінары будзе выслана на асабістыя e-mail-ы удзельнікаў не пазней вечара 28 лютага 2012 года.

Арганізатары бяруць на сябе расходы па ўдзелу у семінары, у тым ліку падаюць гасцініцу ўдзельнікам семінара.

Па пытаннях удзелу ў семінары можна звярнуцца ў Аргкамітэт па тэл.: +375292001535 (МТС) .

Сустрэча УКантакце: http://vk.com/event35232565

[supsystic-social-sharing id="1"]