Берасцейскія студэнты атрымалі адказ на свой зварот да ўладаў з патрабаваннем палепшыць сітуацыю з найманнем жылля. Рэктар БрДУ з разуменнем успрымае складанасці з найманнем жылля тымі, каму не пашанцавала.

БрГУ

З адказу адміністрацыі БрДУ вынікае, што 49% іншагародніх студэнтаў БрДУ забяспечаны месцамі ў інтэрнатах. Рэктар БрДУ з разуменнем успрымае складанасці з найманнем жылля тымі, каму не пашанцавала.

Нагадаем, што напачатку гэтага года берасцейскія студэнты збіралі подпісы пад зваротам да мясцовых уладаў аб спрашчэнні працэдуры атрымання кампенсацый за найманне жыллё для іншагародніх студэнтаў. Таксама студэнты патрабавалі павялічыць суму кампенсацый. Зварот быў накіраваны ў берасцейскі гарвыканкам, які у хуткім часе паведаміў, што не мае кампетэнцый для вырашэння дадзенай праблемы і перанакіраваў студэнцкі зварот у Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт.

9 лютага 2012г. рэктар БрДУ М.Э. Часноўскі і кіраўнік студэнцкага прафкама І.А. Жак далі адказ. З яго вынікае, што кіраўніцтва універсітэта з разуменнем ставіцца да гэтай праблемы, таму як зараз у інтэрнатах пражываюць толькі 49% іншагародніх студэнтаў. Берасцейскі універсітэт абяцае вырашыць гэтую праблему да 2013 года, калі ў эксплуатацыю ўвойдуць новыя інтэрнаты на вул. Леніна і вул. Пушкінская. “Пасля гэтага вастрыня праблемы атрымання месца ў інтэрнаце будзе ў асноўным знятая”, — тлумачыцца ў лісце.

Акрамя гэтага, рэктарат і прафкам БрДУ цалкам падзяляюць думку студэнтаў “аб невысокай эфектыўнасці сучаснага механізму частковай кампенсацыі студэнтам”, пра што кіраўніцтва універсітэта “ужо інфармавала Міністэрства адукацыі”. Самастойна змяніць гэты механізм берасцейскі універсітэт не можа.

Як адзначыў адзін з ініцыятараў напісання зварота, з адказу бачна, што адміністрацыя сапраўды займаецца праблемай кампенсацый іншагароднім студэнтам за найманне жылля і вядзе працу па яе вырашэнні. Актывісты спадзяюцца, што да 2013 года новыя інтэрнаты сапраўды прымуць першых жыхароў. Хаця, напрыклад, дзверы інтэрната на вуліцы Леніна абяцаюць адчыніць ужо не першы год.

Зварот студэнтаў

Зварот студэнтаў

[supsystic-social-sharing id="1"]