Студэнтаў працягваюць адлічваць за ўдзел у акцыях пратэсту. Актывістку “Маладога фронту” Насту Шулейка адлічылі з Інстытута журналістыкі БДУ.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна«, актывістку “Маладога фронту” Насту Шулейка адлічылі з Інстытута журналістыкі БДУ. Пра гэта дзяўчына даведалася якраз на Дзень святога Валянціна.

Наста неаднаразова затрымлівалася за ўдзел у акцыях пратэсту, што і паслужыла прычынаю адлічэння. Так, пасля першага затрымання за акцыю ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага 25 лістапада 2011 года, кіраўніцтва інстытута вынесла ёй вымову. Пад час акцыі 19 снежня, прысвечанай гадавіне трагічных падзеяў на Плошчы Незалежнасці, Насту затрымалі ля Чырвонага касцёлу, а назаўтра пакаралі штрафам. Яе таксама  затрымлівалі і 31 снежня каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Тады яе пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў), а Новы Год яна сустрэла ў камеры.

Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Nasta Shuleika

[supsystic-social-sharing id="1"]