Амерыканскі універсітэт у Баўгарыі запрашае школьнікаў 14 — 18 гадоў, якія маюць узровень англійскай мовы intermediate альбо вышэй, на адукацыйный летнік у Благаеўград.

Сайт праграмы

Амерыканскі універсітэт у Баўгарыі праводзіць свой штогадовы адукацыйны летнік ў горадзе Благаеўград, Баўгарыя. Летнік адкрыты для школьнікаў 14 — 18 гадоў, якія маюць узровень англійскай мовы intermediate альбо вышэй. Праграма ўключае ў сябе навучальныя курсы, якія развіваюць і паляпшаюць навыкі студэнтаў у такіх галінах, як творчасць, бізнес, тэатр, журналістыка, інфармацыйныя тэхналогіі і грамадскія працы. Дзённыя заняткі, спорт, мастацтва і рамёствы, экскурсіі, кіно і дыскатэкі і іншыя мерапрыемствы таксама ўключаны ў праграму летніка, каб зрабіць яго больш інтэнсіўным і цікавым. Настаўнікі, якія з’яўляюцца носьбітамі англійскай мовы, уцягнуць студэнтаў у праекты, абмеркаванні і абмен ідэямі, што істотна палепшыць іх гутарковую англійскую мову.

Тыя студэнты, якія паспяхова завершаць праграму і не парушаць правілы летніка атрымаюць сертыфікат аб праходжанні курса ад Амерыканскага ўніверсітэта ў Балгарыі.

Дзве сесіі лета 2012

• 3-тыднёвы летнік, 1-21 ліпеня 2012, унёсак: 630 еўра
• 2-тыднёвы летнік, 22 ліпеня — 04 жніўня 2012, унёсак: 420 еўра

Зборы ўключаюць у сябе:

• Разнастайныя акадэмічныя заняткі раніцай
• Спорт і актыўны адпачынак
• Навучальныя матэрыялы
• Доступ да AUBG кампутарных лабараторый
• Корпус, у якім жывуць студэнты, і ежу 3 разы на дзень
• Экскурсіі ў выхадныя дні
• Уваходныя квіткі ў культурныя і спартыўныя збудаванні

Тэрмін падачы заявак: 10 чэрвеня 2012 г.

Настаўнікі, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць бясплатнае жыллё і харчаванне. Выкладчыкі англійскай мовы, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў TOEFL / SAT падрыхтоўчых курсаў бясплатна.

Дадатковая інфармацыя, правілы летніку, рэгістрацыйныя формы і фатаздымкі з папярэдняга летніку па адрасе: www.aubg.bg/camp

Кантактная асоба: Mrs. Nadejda Afendova, дырэктар летніка

Тэл: +359-73- 888212, факс: +359-73- 888161, e-mail: [email protected]

Паводле Адукацыя.інфо

Благаеўград

[supsystic-social-sharing id="1"]