11 лютага на офісе АРР “Дзедзіч” адбыўся семінар у межах кампаніі “Без віз” , а таксама цікавы відэапрагляд на тэму “Выявы Еўропы”.

Удзельнікі даведаліся шмат карыснай інфармацыі: якія бываюць візы, этапы спрашчэння віз, прычыны існавання візавага рэжыму, а таксама розныя цікавыя моманты і карысныя парады. Акрамя гэтага праводзіліся розныя гульні як ралявыя, так  і рухомыя.

Відыяпрагляд быў не менш цікавы. Было прадстаўлена 25 кароткаметражных фільмаў з розных краін Еўропы, якія з розных бакоў адлюстроўвалі сітуацыю ў ЕЗ.

Фільмы:

1) Фаціх Акіна, Германія — «Старыя змрочныя песні».
2) Барбара Альберт, Аўстрыя — «Марс».
3) Шарунас Бартас, Літва — «Дзеці нічога не губляюць».
4) Эндзі Боуш, Люксембург — «Моўная школа».
5) Крыстафер Боэ, Данія — «Еўропа».
6) Франчэска Каменчыні, Італія.
7) Stijn Coninx, Бельгія — «Вобразы Еўропы».
8) Тоні Гатлиф, Францыя — «Начны Парыж».
9) Саша Гедэон, Чэхія — «ўнісон».
10) Кристос Джорджыя, Кіпр — «Маё жыццё».
11) Канстанцін Джыаннарыс, Грэцыя — «Камуналка».
12) Тэа ван Гог, Нідэрланды — «Еўравіктарына».
13) Пітэр Грынуэй, Вялікабрытанія — «Евродуш».
14) Мігель Хермосо, Іспанія — «Нашы дзеці».
15) Арво Ихо, Эстонія — «Еврофлот».
16) Акі Каурісмякі, Фінляндыя — «Біко».
17) Дам’ен Козоле, Славакія — «Еўропа».
18) Лэйла Пакалніна, Латвія — «Усё будзе добра».
19) Кэнэт Сциклуна, Мальта — «Востраў».
20) Марцін Сулик, Славенія — «Цуд».
21) Мальгоржата Сзумовска, Польшча — «Скрыжаванні».
22) Бела Тарр, Венгрыя — «Пралог». Аператар — Робі Мюлер.
23) Жан Троелл, Швецыя — «Жоўтая метка».
24) Тэрэза Віллаверде, Партугалія — «Халодная вада — халодная вайна».
25) Уолш Эйслінг, Ірландыя — «Дзяржава-невідзімка». У галоўнай ролі — Джэрард Маннікс Флін.

Мерапрыемствы ў межах кампаніі «Без віз» будуць працягвацца. Сачыце за навінамі нашага сайта, а таксама на сайце novisa.by

Seminar

Seminar

Seminar

Seminar

[supsystic-social-sharing id="1"]