Цацкі пратэставалі на плошчы Незалежнасці супраць А. Лукашэнкі. Пасля патрабавання «ШОС!» яны былі затрыманыя міліцыяй.

Моладзь кампаніі «Гавары Праўду» правяла яркую акцыю на Плошчы Незалежнасці ў Менску. На клумбе каля аўтобуснага прыпынку яны пасадзілі мяккія цацкі з плакатамі ў руках. Цацачныя мядзведзікі і сабачкі патрабавалі свабоду прэсы, вызвалення палітвязняў і нават ШОС!

«Плюшавыя пратэстанты былі затрыманыя міліцыяй. Верагодна, адміністратыўныя справы супраць іх заводзіцца не будуць», — адзначаюць арганізатары акцыі.

Паводле nn.by

 

[supsystic-social-sharing id="1"]