Музыка

The FraiZ прэзентуе свой дэбютны альбом

3 сакавіка адзін з самых яркіх берасцейскіх калектываў – The FraiZ прэзентуе свой дэбютны альбом “Paraslov”, які  складаецца з 14 трэкаў.
– Мы не збіраліся стварыць атмасферу утопіі, наадварот усё сумленна і адкрыта. Так, часам цяжка, але заўсёды прыходзіць новае раніца, і ў нас ёсць шанец ўсё змяніць – прыкладна ў такім настроі створаны наш дэбютны альбом. Мы шмат заклалі ў яго. Тыя, хто пагрузіцца ў Paraslov і змогуць дакапацца да чыннікаў кожнай ноты і акорда, зразумеюць усю яго глыбіню,распавёў лідар і гітарыст гурта Алег Шарко.

Акрамя прэзентацыі дэбютнага альбома The FraiZ ў клубе БЭМЗ (вул.Маскоўская, 202) выступіць і
спецыяльны госць з Магілёва гурт Akute.

Пачнецца гэтая падзея а 18.00-й гадзіне. Квіткі можна набыць у Гасцінцы (пав.13). Кошт 20 000, 25 000 рублёў.

Сустрэча Укантакце: http://vk.com/event34977009

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *