У сувязі з тым, што зіма ўжо больш за месяц не здае свае пазіцыі, у горадзе над Бугам распачаўся сезон снежных батлаў.
Снежкі — гульня, у якой удзельнічаюць звычайна дзве каманды, закідваючы адзін аднаго снегам. Гульня праводзiцца, як правiла, зімой, на працягу перыяду, калі снег добра лепіцца (звычайна падчас адлігі), але моцны мароз для берасцейцаў не перашкода.

Гульня адбудзецца ў полі за царквой на Усходзе 25 лютага 17:30 па менскім часе. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Менавіта там Вас будуць чакаць мора снегу, эмоцый, забаў і пазітыву.

Месца сустрэчы

Месца сустрэчы

Нагадаем, што сусветны рэкорд па колькасці ўдзельнікаў гульні ў снежкі быў усталяваны 10 лютага 2006 года ў Мічыганскім тэхналагічным універсітэце. Тады ў гульні ўдзельнічала 3745 студэнтаў і дзяцей. Ці паб’юць яго берасцейцы, будзе вядома зусім хутка.

Сустрэча УКантакце: http://vk.com/event34423342#/club34423342

[supsystic-social-sharing id="1"]