Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Еўраклуб

Плата за адукацую ў еўрапейскіх ВНУ

Шмат еўрапейскіх універсітэтаў плануюць значна паменшыць фінансаванне адукацыі і павялічыць плату. Беларусь у гэтым рэйтынгу на першым месцы. А некаторыя краіны наадварот – павялічваюць фінансаванне.

Амаль усе краіны Еўрапейскага Звяза ўжо паабяцалі скараціць свае выдаткі на ўніверсітэты. Болей за ўсіх эканамічныя праблемы адчуюць ВНУ Ірландыі, Гішпаніі і Італіі. Хаця некаторыя краіны вырашылі ў час крызісу ў вышэйшую адукацыю наадварот укласці.

Як піша The Times Higher Education, скарачэнні ў фінансаванне вышэйшай адукацыі ў Еўропе звязаныя з фінансавым крызісам. Менавіта тыя краіны, што сутыкнуліся з ім у найбольшай ступені, вымушаныя скарачаць выдаткі болей за іншых.

Гэтак, у снежні гішпанскі ўрад анансаваў буйнейшае скарачэнне выдаткаў у гісторыі. Бюджэт краіны недалічыцца $11.8 мільярдаў. Сотні мільёнаў з іх будуць адабраныя ў ВНУ.

У Ірландыі эканоміць вырашылі за кошт выкладчыкаў. Год таму ў гэтай краіне заробак лектараў скарацілі на 15%. Зменшылі і пенсійныя выплаты, з-за чаго многія выкладчыкі вырашылі сысці на адпачынак раней, каб атрымаць лепшыя выплаты. У выніку ва ўніверсітэтах з’явіўся дэфіцыт выкладчыкаў.

Акрамя гэтага, з восені 2012 Ірландыя ўздыме рэгістрацыйныя выплаты ва ўніверсітэтах, якія ва ўмовах бясплатнасці адукацыі для грамадзян ЕЗ у гэтай краіне замяняюць плату за адукацыю. Выплаты вырастуць да максімальна дазволенага ўзроўню ў 3 000 еўра.

Прыкладна тая ж сітуацыя ў Італіі: там бюджэты ўніверсітэтаў верагодна скароцяць на 20%.

Хаця некаторыя краіны Еўропы ў час крызісу наважыліся ўкласціся ў ВНУ. Да прыкладу, Францыя мае амбіцыйныя планы інвестыцый у вышэйшую адукацыю ў $40 мільярдаў. У Нямеччыне амаль ва ўсіх ўніверсітэтах адмененыя рэгістрацыйныя платы. Праз гэта адукацыя ў гэтай краіне становіцца сапраўды бясплатнай. Падвышаюць выдаткі на адукацыю і багатая нафтай Нарвегія з Фінляндыя.

Эксперты кажуць, што еўрапейскія краіны сапраўды маюць эканамічную патрэбу ў дадатковым фінансаванні некаторых дысцыплін, дзе не хапае дасведчаных супрацоўнікаў. Асабліва з улікам таго, што краіны ў іншых частках свету толькі павялічваюць фінансаванне адукацыі.

Беларусь — лідэр па росце адукацыйных коштаў у рэгіёне

Рост коштаў на адукацыю ў еўрапейскіх краінах у % да лютага 2010 году. Паводле Еўрастат і Белстат

У 2010 годзе па дадзеных Белстату адукацыйныя кошты павялічыліся ў параўнанні на 35%. Гэта зрабіла Беларусь першай краінай Еўропы па хуткасці росту коштаў на адукацыю.

Беларускі бюджэт 2012 году прадугледжвае вылучэнне на беларускую адукацыю значна меншых сродкаў параўнальна з папярэднімі гадамі. Цяпер толькі траціна ўсіх беларускіх студэнтаў навучаюцца за кошт бюджэту. Большасць вымушаная плаціць за адукацыю з уласнай кішэні альбо з кішэні бацькоў.

У любым выпадку, 15- ці нават 20-адсоткавыя падвышэнні платы за адукацыю ва ўніверсітэтах Еўропы за тры гады не параўноўваюцца з больш чым 100% ростам адукацыйных коштаў за адзін 2011 год у Беларусі. Пры гэтым, калі ў Еўрапейскіх краінах мова аб падвышэнні платы за адукацыю заходзіць у апошнюю чаргу, калі іншыя меры ўжо не дапамогуць, то ў Беларусі першы і галоўны метад кампенсацыі выдаткаў — гэта як раз узняцце платы за адукацыю. То бок перакладанне адказнасці на студэнтаў.

Паводле generation.by

 

pay

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *